Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дзярэчыне Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Гісторыя Пабудавана ў 1865 годзе на сродкі дзяржавы на месцы двух папярэдніх храмаў, якія існавалі з пачатку XVII стагоддзяГродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Том I, 1899. — С. 135. Царкоўны пляц акаймаваны бутавай агароджай з брамай у 3 кілепадобныя аркі, спраектаванай грамадзянскім інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім у 1875 годзеКулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48.
Архітэктура Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, прамавугольнай (звонку, унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў. У інтэр’еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі (астатнія падшыты плоскай столлю). Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.
Літаратура — С. 196—197.
— С. 187. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзярэчын Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1865 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі