Старасве́ржанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Стары Свержань.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Залужскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Залужжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ператоцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Віскачы, Градкі, Ініца, Касцюкі, Слабодка, Суднікі і Цвіркі), у склад Варацішчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Горкі, Жацерава і Савоні)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. У маі 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скамарошкі. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску ЗалужжаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Навасвержанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды і ПератокіРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 20 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары Свержань. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў СтарасвержанскіРешение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района . 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варацішчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1075 чалавек, з іх 82,0 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 7,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 2654 чалавекі.
У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў: Асіпаўшчына, Варацішча, Вечатарова, Віскачы, Вялікі Двор, Градкi, Дзярэчынцы, Дразды, Залужжа, Ініца, Казейкі, Новая Вёска, Падлессе, Ператокі, Скамарошкі, Слабодка, Стары Свержань, Суднікі, Цвіркі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе