Ян XI (; каля , — снежань ) — Папа Рымскі з сакавіка 931 па снежань 935. Папа перыяду парнакратыі.
Па словах Ліўтпранда Крэмонскага, пазашлюбны сын Марозіі і Папы Сергія III: калі гэта так, то ён адзіны ў гісторыі пазашлюбны сын Рымскага Папы, які сам стаў папам. Ёсць таксама версія, што яго бацькам быў муж Марозіі Альберых I Спалецкі. Атрымаўшы дзякуючы маці рымскі прастол прыкладна ў 20-гадовым узросце, пасля чатырохгадовага пантыфіката Ян разам з ёй быў пасаджаны ў турму іншым яе сынам, Альберыхам II, і неўзабаве ў няволі памёр.
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Графы Тускулумскія Катэгорыя:Пазашлюбнае нашчадства кіраўнікоў Італіі Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы X стагоддзя