Валянці́н Енісе́евіч Со́баль (нар. , г. ) — беларускі археолаг. Спецыяліст па матэрыяльнай культуры Мінска, Гродна, Смаленска часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (1988).
Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1949 года ў Паставах.
У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1974—1988 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалагічных даследаванняў зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН БССР.
У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мінск XIV—XVIII стст. (па матэрыялах археалагічнага вывучэння)».
У 1988—1994 і 1996—2001 гадах вядучы археолаг, начальнік аддзела комплексных даследаванняў помнікаў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1994—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік ААТ «Стары Менск». У 2000—2009 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У 2008—2013 гадах кіраўнік раскопак на тэрыторыі Смаленска ў Інстытуце археалогіі Расійскай акадэміі навук. З 2014 года вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Музея гісторыі горада Мінска.
Навуковая дзейнасць Даследуе помнікі архітэктуры археалагічнымі метадамі, храналогію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх гарадоў XIV—XVIII стагоддзяў.
Браў удзел у даследаванні помнікаў архітэктуры Брэста, Мінска, Полацка, Мсціслава, Гродна, Міра. Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля». Суаўтар кнігі «Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.» (разам з Нінай Здановіч і Алегам Трусавым).
Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Смоленские изразцы XVI—XIX веков. Смоленск, 2013. Оборонительные укрепления Смоленска конца XVI—XVII вв. у Молоховских ворот. Смоленск, 2012. Древний Смоленск. Археология Пятницкого конца. Смоленск, 2011; Москва, 2020. Стары замак у Гродне, XI—XVIII стст.: гісторыка-археалагічны нарыс. Мінск, 1993. Беларуская кафля. Мінск, 1989
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага