Аблога Родаса (1522), аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі (26 чэрвеня — снежань 1522).

Перад падзеямі У 1-й чвэрці 16 ст. Турцыя дасягнула піку сваёй магутнасці пры ўладаранні султана Сулеймана. Тымчасам, ордэн гаспітальераў працягваў сур'ёзна перашкаджаць Турцыі у Эгейскім моры і Усходнім Міжземнамор'і. Каля 1521 стала ясным, што новая атака на сядзібу Ордэна — в. Родас, не прымусіць сябе чакаць.

Сілы бакоў

Атаманская Турцыя Каля 200 тыс. чал., вялікі флот. Камандаванне — султан Сулейман.

Ордэн гаспітальераў Каля 2000 абаронцаў, рыцараў і слугаў Ордэну. Камандаванне — гросмайстар Піліп Вілье дэ л'Іль Адам.

Аблога Турэцкія войскі высадзіліся на Родасе 26.6.1522. Падобна як пры аблозе 1480 году, абложнікі мелі магутную артылерыйскую падтрымку, абаронцы з'яўлялі выдатную інжынерную падрыхтоўку ў абароне. Штурмы і абстрэлы працягваліся каля сямі месяцаў.

Лічыцца, што канцлер Ордэна, Андрэа д'Амарал, які быў у варожых адносінах з гросмайстрам, меў сувязь з туркамі, у лістападзе 1522 ён быў абвінавачаны ў гэтым і пакараны смерцю.

Перад лістападам 1522 туркі мелі вялізныя страты, але і Ордэн страціў больш за 10 % сваіх лічэбна слабых войскаў. У снежні 1522 султан Сулейман прапанаваў вельмі ганаровыя ўмовы здачы крэпасці. Большасць насельніцтва востраву і некаторыя з рыцараў падтрымлівалі ідэю ганаровай здачы, і, пасля некалькіх асабістых сустрэч з Сулейманам, гросмайстар дэ л'Іль Адам згадзіўся з умовамі султана. Крэпасць і востраў былі здадзены.

Пасля падзей

Рыцары, разам з многімі з насельніцтва Родасу, пакінулі востраў з усёй сваёй зброяй і здабыткам, але мусілі пакінуць на востраве свае гарматы. У цікавым павароце падзей англійскі кароль Генрых VIII зафундаваў рыцарам новыя гарматы. Гэта было яшчэ да нацыяналізацыі маёмасці англійскай царквы.

Гл. таксама Аблога Родаса (1480) Аблога Мальты (1565)

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Асманскай імперыі Катэгорыя:Бітвы ў Грэцыі Катэгорыя:Аблогі XVI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя Родаса Катэгорыя:Мальтыйскі ордэн Катэгорыя:1522 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1522 года Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Грэцыі