Абд ар-Разак, поўнае імя Кемаль-ад-дзін Абд ар-Pазак ібн Ісхак Самаркандзі (з Самарканда паходзіў яго бацька) (,  — , ) — узбекскі гісторык, шэйх.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гераце (паўночны захад сучаснага Афганістана). Належаў да мясцовай арыстакратыі. Жыў у Самаркандзе (тэрыторыя сучаснага Узбекістана). Падарожнічаў па Індыі з 1441 па 1444 г. Быў у Гіляне (паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Каспійскага мора) у 1446 годзе. З 1463 года заняў трон шэйха ў Гераце.

З’яўляецца аўтарам гістарычнай хронікі «Месца ўзыходу двух шчаслівых зорак і месца зліцця двух мораў». Хроніка была ім напісана ў перыяд з 1467 па 1471 , калі ён ужо быў шэйхам Герата. Яна апісвае падзеі татара-мангольскай заваёвы свету, гісторыю жыцця і заваёў Цімура і гісторыю дынастыі Цімурыдаў з 1304 па 1471 год.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі XV стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя Узбекістана Катэгорыя:Постаці ўзбекскай гістарыяграфіі