Чарнагорск () — горад (з 1936 года) у Расіі, рэспубліканскага падпарадкавання ў складзе Хакасіі. Насельніцтва 73,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1936 годзе. Размешчаны за 18 км ад Абакана.
Гісторыя Першапачаткова ўзнік у 1907 годзе як пасёлак Чарнагорскія Копі пры шахце, заснаванай В. А. Баландзінай. Горад утвораны ў 1936 годзе ў выніку зліцця некалькіх прышахтных пасёлкаў Мінусінскага вугальнага басейна.
Эканоміка Аснова эканомікі горада — Чарнагорскі філіял Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі (здабыча каменнага вугалю), ёсць таксама прадпрыемствы лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, мэблевая фабрыка, домабудаўнічы камбінат.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Хакасіі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1936 годзе