Ава́чынская Сопка, Ава́ча () — дзеючы вулкан на паўднёвым усходзе паўвострава Камчатка, паблізу горада Петрапаўлаўск-Камчацкі.
Вышыня 2741 м. Цэнтральны конус з маладым кратарам высіцца ў старажытным кратары. Складзены андэзітавымі і базальтавымі лавамі, туфамі, шлакамі і вулканічным попелам. На схілах вулкана растуць каменная бяроза і кедравы сланік. З 1730-х гг. было 15 вывяржэнняў, найноўшыя ў 1926, 1938 (тры), 1945. На вышыні 1000 м размешчана вулканалагічная станцыя.
Крыніцы
Спасылкі Global Volcanism Program
Катэгорыя:Вулканы Камчацкага края Катэгорыя:Актыўныя вулканы