International Championship 2012 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 кастрычніка па 4 лістапада 2012 года на арэне Sichuan International Tennis Center, у Чэнду, Кітай. Турнір стаў першым розыгрышам International Championship. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які саступаў Нілу Робертсану ў фінальным матчы з лікам 6:8, але выйграў чатыры партыі запар і перамог апанента з лікам 10:8. На сваім шляху да тытула Трамп перайграў Фергала О'Браена (6:3), Адыт'ю Мехту з Індыі (6:0), Марка Алена (6:5), Пітэра Эбдана ў паўфінальным матчы (9:1) і Ніла Робертсана ў фінальным паядынку (10:8). Гэтая перамога стала восьмым прафесійным і трэцім рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна і першым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Трампам пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 года, а таксама яна паспрыяла яго ўздыму на першую пазіцыю сусветнага рэйтынгу ўпершыню ў кар'еры.

Турнір

International Championship 2012 года стаў першым розыгрышам турніру International Championship, які быў заснаваны ў якасці найбуйнейшага снукернага турніру ў Кітаі і праходзіў у міжнародным тэнісным цэнтры Сычуаня, у Чэнду, Кітай.

International Championship 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся чацвёртым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.

Матчы асноўнай стадыі турніру (37 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на арэне ў міжнародным тэнісным цэнтры Сычуаня, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла больш чым за два месяцы да гэтага ў акадэміі сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру склаў £600,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам для турніраў, якія праходзілі за межамі Вялікабрытаніі. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £125,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£125,000Фіналіст£62,500Паўфіналісты£30,000Чвэрцьфіналісты£17,5001/8 фіналу£12,0001/16 фіналу£7,0001/24 фіналу (квал.)£3,0001/32 фіналу (квал.)£1,500Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£500 Агульны прызавы фонд £600,000

Рэйтынгавыя ачкі

International Championship 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і другі па значнасці рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.

ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца8,000Фіналіст6,400Паўфіналісты5,120Чвэрцьфіналісты4,0001/8 фіналу3,0401/16 фіналу2,2401,1201/24 фіналу (квал.)1,8409201/32 фіналу (квал.)1,4407201/40 фіналу (квал.)1,0405201/48 фіналу (квал.)640320

Фармат турніру

На International Championship 2012 прыняло ўдзел 104 снукерысты, з якіх 94 — удзельнікі мэйн-тура і 10 — аматары. 32 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 93, Махамед Хайры, які не меў рэйтынгавых ачкоў і нумару пасеву, а таксама 2 аматары — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (16 гульняў), які праходзіў 19 жніўня 2012 года (больш чым за два месяцы да асноўнай стадыі). У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 80 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 16 пераможцаў матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 49 па 64 (16 гульняў). Другі круг праходзіў 20 жніўня 2012 года. 16 пераможцаў матчаў другога раўнда выходзілі ў трэціі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 48 (16 гульняў). Трэці круг праходзіў 21 жніўня 2012 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 22 жніўня 2012 года. Кваліфікацыя чэмпіянату свету праходзіла ў Акадэміі Сусветнага снукера ў Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу васьмі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу былі расцягнутыя на тры дні, а паўфінальнай стадыя праходзіла на працягу двух дзён) ў міжнародным тэнісным цэнтры Січуаня ў Чэнду, Кітай.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 19 жніўня 11 6 Другі кваліфікацыйны раўнд 20 жніўня 11 6 Трэці кваліфікацыйны раўнд 21 жніўня 11 6 Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 22 жніўня 11 6 Уайлдкард раўнд 28—29 кастрычніка 11 6 1/16 фіналу 28—30 кастрычніка 11 6 1/8 фіналу 31 кастрычніка 11 6 1/4 фіналу 1 лістапада 11 6 1/2 фіналу 2—3 лістапада 17 9 Фінал 4 лістапада 19 10

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйная сетка

Соценныя серыі

У 63 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 32 соценныя серыі. 71-ы сеяны Панкай Адвані з Індыі здзейсніў чатыры сэнчуры. У матчы заключнага кваліфікацыйнага раўнда супраць Дэвіда Гілберта 21-ы сеяны Эндру Хігінсан выканаў найвышэйшы брэйк кваліфікацыі ў 142 ачкі і, такім чынам, атрымаў узнагароду ў £500 за найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Эндру Хігінсан 2 143, 108 Дамінік Дэйл 1 136 Дэвід Гілберт 2 134, 102 Бары Хокінс 1 132 Адыт'я Мехта 2 130, 121 Цянь Пэнфэй 1 129 Бары Пінчэс 1 125 Дэчават Пумджаенг 1 123 Дэніэл Уэлс 1 121 Алан Мак-Манус 2 120, 114 Джэймі Бёрнэт 1 119 Марка Фу 1 119 Панкай Адвані 4 117, 115, 113, 105 Лі Янь 1 117 Скот Дональдсан 1 113 Эндзі Хікс 1 112 Ян Бэрнс 1 109 Пасакорн Суванават 1 108 Род Лоўлер 1 104 Чжан Аньда 1 104 Пол Дэвісан 1 103 Майкл Уайт 2 102, 102 Ліам Хайфілд 1 101 Джэймі Джонс 1 101Увогуле 32 Найвышэйшы брэйк: 143 (Эндру Хігінсан)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі International Championship 2012 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.

8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Лю Хаацянь, Чжаа Сіньтун, Чжоу Юэлун, Чэнь Фэйлун, Чжу Інхуэй, Ван Юйчэнь, Ню Чжуан і Лу Нін.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі International Championship 2012 года стаў 43-гадовы Кен Доэрці. Бары Пінчэсу і Пітэру Эбдану падчас турніру было па 42 гады, а Дамініку Дэйлу, Фергалу О'Браену і Марку Дэвісу — па 40.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Чэмпіён светуДэбютант турніру

Гулец Дэбют 1 Роні О'СаліванРоні О'Саліван выдзелены зялёным колерам як дзеючы чэмпіён свету, але, як і ўсе астатнія ўдзельнікі з'яўляўся дэбютантам новага турніру — International Championship. 05.12.1975 2012 2 Марк Сэлбі 19.06.1983 2012 3 Джад Трамп 20.08.1989 2012 4 Марк Уільямс 21.03.1975 2012 5 Стывен Магуайр 13.03.1981 2012 6 Шон Мёрфі 10.08.1982 2012 7 Ніл Робертсан 11.02.1982 2012 8 Джон Хігінс 18.05.1975 2012 9 Стывен Лі 12.10.1974 2012 10 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2012 11 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2012 12 Мэцью Стывенс 11.09.1977 2012 13 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2012 14 Марк Ален 22.02.1986 2012 15 Грэм Дот 12.05.1977 2012 16 Мартын Гоўлд 14.09.1981 2012 17 Алістэр Картэр 25.07.1979 2012 18 Марк Дэвіс 12.08.1972 2012 20 Пітэр Эбдан 27.08.1970 2012 21 Эндру Хігінсан 13.12.1977 2012 24 Дамінік Дэйл 29.12.1971 2012 27 Марка Фу 08.01.1978 2012 28 Раян Дэй 23.03.1980 2012 29 Роберт Мілкінс 06.03.1976 2012 30 Кен Доэрці 17.09.1969 2012 32 Фергал О'Браен 08.03.1972 2012 35 Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2012 43 Майкл Уайт 05.07.1991 2012 61 Бары Пінчэс 13.07.1970 2012 64 Цаа Юйпэн 27.10.1990 2012 71 Панкай Адвані 24.07.1985 2012 72 Адыт'я Мехта 31.10.1985 2012 УК АПадчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг Лю Хаацянь 29.11.1997 2012 УК А Чжаа Сіньтун 03.04.1997 2012 УК А Чжоу Юэлун 24.01.1998 2012 УК А Чэнь Фэйлун 2012 УК А Чжу Інхуэй 13.05.1996 2012 УК А Ван Юйчэнь 05.08.1997 2012 УК А Ню Чжуан 2012 УК А Лу Нін 01.01.1994 2012

Рэферы

Матчы асноўнай стадыі International Championship 2012 абслугоўвалі 10 рэферы, з якіх 8 былі кітайскімі.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў Леа Скальян Фінал, паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Чжу Ін Паўфінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу Аліўе Мартэл Чвэрцьфінал, 2 матчы 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу Лю Канмін Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Чжэн Вэйлі Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 2 матчы 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Дэн Шыхаа 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу Шэн Чуню 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Ван Чааху 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда Цянь Міньхуэй 1 матч уайлдкард раўнда Дэн Юэюань 1 матч уайлдкард раўнда

Уайлдкард раўнд

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Лю Хаацянь, Чжаа Сіньтун, Чжоу Юэлун, Чэнь Фэйлун, Чжу Інхуэй, Ван Юйчэнь, Ню Чжуан і Лу Нін. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Майкла Уайта, Кена Доэрці, Панкая Адвані, Фергала О'Браена, Адыт'і Мехты, Цаа Юйпэна, Джэймі Бёрнэта і Бары Пінчэса.

Першы гулец ЛікДругі гулец Майкл Уайт (43) 5:6 Лю Хаацянь Кен Доэрці (30) 5:6 Панкай Адвані (71) : Чжоу Юэлун 6:3 Чэнь Фэйлун Адыт'я Мехта (72) 6:5 Чжу Інхуэй Цаа Юйпэн (64) 6:5 Ван Юйчэнь Джэймі Бёрнэт (35) 6:0 Ню Чжуан Бары Пінчэс (61) 5:6 Лу Нін

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян.Міжнародны тэнісны цэнтр правінцыі Сычуань, Чэнду, Кітай, 4 лістапада 2012. Ніл Робертсан (7) 8-10 Джад Трамп (3)

Сусветны рэйтынг 11 Перамогі на турнірах 7 6 Рэйтынгавыя турніры 2 Статыстыка выступаў на International Championship 0 Колькасць тытулаў 0 1 Колькасць удзелаў 1 4 Колькасць згуляных матчаў 4 4 Колькасць выйграных матчаў 4 5 Колькасць соценных серый 2 142 Найвышэйшая серыя 118 Статыстыка асабістых сустрэч 6 (1; 0) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; International Championship) 6 (2; 0) 44 (18; 0) Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; International Championship) 43 (20; 0) 1 (0; 0) Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; International Championship) 0 (0; 0)

Рэйтынгавыя турніры Міні-рэйтынгавыя турніры Нярэйтынгавыя турніры Турніры з альтэрнатыўным фарматам