Дэвід Грэйс (; нар. , , Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года.

Стаў чэмпіёнам Англіі сярод аматараў у 2005 і 2008 гадах, а таксама перамог на чэмппіянаце Еўропы ў 2008 годзе, пераграўшы ў фінале Крэйга Стэдмэна, і стаў прфесіяналам ва ўзросце 23 гадоў, але пратрымаўся ў мэйн-туры толькі адзін сезон, пасля чаго ў 2011 годзе стаў пераможцам аднаго з этапаў Q School і зноў атрымаў прафесійны статус. За два сезоны не патрапіў у асноўную стадыю ніводнага рэйтынгавага турніру і не затрымаўся ў топ-64 (што было неабходна, каб застацца ў мэйн-туры), але задавальняльныя выступы на турнірах серыі PTC дазволілі яму зноў атрымаць статус прафесіянала. У 2013 годзе ўпершыню прайшоў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру на Шанхай Мастэрс, а праз два гады на тым жа спаборніцтве ўпершыню выйшаў у 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню. Менш, чым праз тры месяцы, сенсацыйна дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, зназодзячыся на 81-м месцы ў рэйтынгу, і стаў снукерыстам з самым нізкім рэйтынгам, які дайшоў да паўфінальнай стадыі другога па значнасці рэйтынгавага снукернага спаборніцтва з 1990 года. Дзякуючы гэтаму выніку, таксама ўпершыню ў кар’еры ўвайшоў у топ-64 рэйтынгу, а ў канцы сезона падняўся на найвышэйшае для сябе 60-е месца.

У агульнай колькасці займае 60-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 30 соценных брэйкаў і зарабіў больш за 90 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

Турнір 2008/2009 2010/2011 2011/2012 2012/2013 2013/2014 2014/2015 2015/2016 2016/2017 РэйтынгПачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона—Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.—Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.——88—11160 Рэйтынгавыя турніры Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку) Адкрыты чэмпіянат РыгіТурнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016)Турнір не праводзіўсяНРТ0:0Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру. Адкрыты чэмпіянат Індыі Турнір не праводзіўся—1/64НП0:0 World OpenТурнір меў назву «Гран-пры» (2008/2009)1/32—1/481/481/64НП0:0 Пол Хантэр КласікПАТНізкарэйтынгавы турнір0:0 Шанхай Мастэрс1/48—1/401/241/161/641/80:2 Чэмпіянат ЕўропыТурнір не праводзіўся0:0 Адкрыты чэмпіянат АнглііТурнір не праводзіўся0:0 International Championship Турнір не праводзіўся1/481/641/641/640:0 Адкрыты чэмпіянат ІрландыіТурнір не праводзіўся0:0 Чэмпіянат Вялікабрытаніі1/48—1/401/481/641/641/25:3 Турнір не праводзіўсяНРТНП0:0 German MastersНП—1/321/481/641/641/640:0 Сусветнае гран-прыТурнір не праводзіўсяНТ1/160:1 Адкрыты чэмпіянат Уэльса1/48—1/481/481/641/641/640:3 Shoot-OutНПНярэйтынгавы турнір0:0 Адкрыты чэмпіянат ГібралтараТурнір не праводзіўсяНРТ0:0 Players ChampionshipТурнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.НП——————0:0 Адкрыты чэмпіянат Кітая1/48—1/241/401/321/641/320:2 Чэмпіянат свету1/48—1/401/481/641/721/400:0 Былыя рэйтынгавыя турніры Адкрыты чэмпіянат АўстралііНП1/481/401/641/641/48НП0:0 Усі КласікТурнір меў назву «Цзянсу Класік» (2008/2009)Нярэйтынгавы турнір1/481/641/32НП0:1 Трафей Паўночнай Ірландыі1/48Турнір не праводзіўся0:0 Чэмпіянат Бахрэйна1/48Турнір не праводзіўся0:0 Былыя нярэйтынгавыя турніры Shoot-OutНП—————1/32РТ0:1Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру Кваліфікацыя да Мастэрс1/16Турнір не праводзіўся0:1

Спасылкі

Афіцыйны сайт Профіль на World Snooker Статыстыка Дэвіда Грэйса на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Англіі