Элана Алесандра Маерс (, нар. , Оўшэнсайд, Каліфорнія) — амерыканская бабслеістка, пілот, якая выступае за зборную ЗША з 2007 года. Аліпійская чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2026 года ў манабобе, шматразовы прызёр Алімпійскіх гульняў у двойках і манабобе, чэмпіёнка свету 2015 года і шматразовая медалістка сусветнага першынства ў двойках, медалістка чэмпіянатаў свету ў манабобе, трохразовая чэмпіёнка свету (2012, 2013 і 2017) у змешаных спаборніцтвах па бабслеі і скелетоне.

Біяграфія Элана Маерс нарадзілася 10 кастрычніка 1984 года ў горадзе Оўшэнсайд, штат Каліфорнія, аднак практычна ўсё дзяцінства правяла ў Джорджыі, акруга Фултан. Пасля заканчэння старэйшых класаў школы паступіла ва ўніверсітэт Джорджа Вашынгтона, дзе актыўна займалася спортам. Для аплаты навучання ў вольны ад трэніровак час падзарабляла няняй і афіцыянткай.

У 2007 годзе вырашыла паспрабаваць сябе ў бабслеі, у якасці разганяючага далучылася да нацыянальнай каманды і стала выступаць на прафесійным узроўні. Першы час разганяла боб Шоны Робак, разам яны заваявалі сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету 2009 года ў Лэйк-Плэсідзе. На Алімпійскія гульні 2010 Маерс паехала ўжо ў пары з пілотам Эрын Пак, у праграме двухмесных экіпажаў дзяўчатам удалося дабрацца да трэцяй пазіцыі і ўзяць бронзавыя ўзнагароды, саступіўшы толькі двум канадскім камандам. Пасля Алімпіяды змяніла амплуа, працягнуўшы кар’еру бабслеісткі ў ролі рулявога.

У 2012 годзе на чэмпіянаце свету ў Лэйк-Плэсідзе выйграла золата ў праграме змешаных каманд, прычым яе разганяла ў гэтых заездах была Эмілі Азэведу. У наступным годзе на сусветным першынстве ў швейцарскім Санкт-Морыцы ўзяла яшчэ адно срэбра ў двойках.

Спасылкі

Спіс прызёраў чэмпіяната свету на афіцыйным сайце FIBT

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Оўшэнсайдзе, Каліфорнія Катэгорыя:Бабслеісты ЗША Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету ў змяшанай камандзе па бабслеі і скелетоне Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года