250px|thumb|Польская карта Цешынскай Сілезіі thumb|250px|Карта Цешынскай Сілезіі (1918—1945) Це́шынская Сіле́зія (, ці , ) — гістарычны рэгіён паўднёва-ўсходняй Сілезіі, размешчаны ў міжрэччы Віслы і Одры. Тэрыторыя рэгіёна адпавядае тэрыторыі колішняга Цешынскага княства, якое пасля Першай сусветнай вайны было падзеленае між Чэхаславакіяй і Польшчай у выніку Цешынскага канфлікту. Сам горад Цешын быў падзеленае на польскае Цешын і Чэскі-Цешын у Чэхаславакіі. У цяперашні час бо́льшая частка тэрыторыі Цешынскай Сілезіі складае еўрарэгіён Цешынская Сілезія (, ).

Геаграфія Цешынская Сілезія займае тэрыторыю між паўночна-заходняй часткай Карпатаў, далінай Асвенцыма, часткай Сілезскай даліны і ўсходняй часткай Судэтаў. Рэгіён аддзелены ад астатняй Сілезіі (у прыватнасці, ад Верхняй) ракой Віслай, ад Малой Польшчы ракой Бялай і Баранавай гарой — найвышэйшым пунктам польскай часткі рэгіёна (1220 метраў над узроўнем мора). Найвышэйшы пункт рэгіёна — Лысая гара (1324 м) у чэшскай частцы. Ён таксама мяжуе са Славакіяй праз горны хрыбет Полам (Яблункаўскі перавал) і з Маравіяй па рэках Остравіцы і Одры. Рэгіёнам працякае рака Волшэ.

Гл. таксама Сілезія Цешынскі дыялект Цешынскі канфлікт

Спасылкі Гэаграфія чэшскай часткі Цешынскай Сілезіі

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Чэхіі