Служба бяспекі Украіны (СБУ, ) — дзяржаўны праваахоўны орган спецыяльнага прызначэння, які забяспечвае дзяржаўную бяспеку Украіны. Была створана на матэрыяльна-тэхнічнай базе КДБ УССР і фактычна з'яўляецца яго спадчынніцай.
Служба бяспекі Украіны падпарадкавана Прэзідэнту Украіны.
Цэнтральнае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны адказвае за стан дзяржаўнай бяспекі, каардынуе i кантралюе дзейнасць іншых органаў Службы бяспекі Украіны. У яго склад уваходзяць Апарат Старшыні Службы бяспекі Украіны і функцыянальныя падраздзяленні: контрразведкі; абароны нацыянальнай дзяржаўнасці; контрразведвальнай абароны эканомікі дзяржавы; контрразведвальнай абароны інтарэсаў дзяржавы ў сферы інфармацыйнай бяспекі; аховы дзяржаўнай таямніцы і ліцэнзавання; барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю; барацьбы з тэрарызмам, абароны ўдзельнікаў крымінальнага судаводства і работнікаў праваахоўных органаў; аператыўна-тэхнічных мерапрыемстваў; аператыўнага дакументавання; следчы; інфармацыйна-аналітычнага, кадравага, прававога, гаспадарчага, фінансавага, медыцынскага і іншых відаў забеспячэння аператыўна-службовай дзейнасці Службы бяспекі Украіны.
Спасылка Служба бяспекі Украіны — афіцыйная старонка
Катэгорыя:Узброеныя сілы Катэгорыя:Узброеныя сілы Украіны Катэгорыя:Нацыянальная бяспека Катэгорыя:Спецслужбы