Ёжэф Гера (; ,  — , ) — венгерскі палітычны дзеяч.

Па адукацыі ўрач, практыкаваў у сваім родным горадзе Мака як акушэр і педыятр. З 1939 года — дзеяч нацысцкай партыі «Скрыжаваныя стрэлы», паплечнік яе лідара Ферэнца Салашы. У 1940 годзе ў рамках рэпрэсій рэжыму Міклаша Хорці супраць «Скрыжаваных стрэл» быў прысуджаны да турэмнага зняволення. З 1942 года — намеснік кіраўніка партыі.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны быў асуджаны за ваенныя злачынствы, здзейсненыя на тэрыторыі Венгрыі, у тым ліку за саўдзел у генацыдзе яўрэяў, і павешаны 12 сакавіка 1946 года разам з Салашы, Караем Берэгфі і Габарам Вайнам.

Тым не менш, паводле сведчанняў сучасных гісторыкаў, Гера быў адным з дзеячаў венгерскага ваеннага ўрада, якія садзейнічалі Раулю Валенбергу ў яго гуманітарнай дзейнасці, у прыватнасці, забяспечваючы абарону яўрэям у дамах шведскай і іспанскай дыпламатычных місійAndrew Handler. A man for all connections: Raoul Wallenberg and the Hungarian state apparatus, 1944—1945 — Greenwood Publishing Group, 1996. — P. 100—101. .

Гл. таксама Венгрыя ў Другой сусветнай вайне

Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы Катэгорыя:Палітыкі Венгрыі Катэгорыя:Фашысты Венгрыі Катэгорыя:Медыкі Венгрыі