Артур Аляксандравіч Клінаў (нар. , ) — беларускі мастак, акцыяніст, дызайнер, фатограф, літаратар, сцэнарыст, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan» (2002).
Прадстаўнік неафіцыйнага і нефармальнага мастацтва, авангардыст, канцэптуальны мастак. Вядомы ў Беларусі з канца 1980-х гадоў. Аўтар урбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца» — захавання архітэктурнай унікальнасці цэнтральнай часткі Мінска. Універсальная творчая асобы, якая развівае мастацкую ідэю і рэалізуе навацыю ў любой мастацкай форме (традыцыйны жывапіс, фатаграфія, саламяная скульптура, перформанс, інсталяцыя, відэа, літаратура) з выкарыстаннем розных матэрыялаў і прадметаў рэальнасціАртур Клинов // belavangard.by. Беларускі культуролаг Максім Жбанкоў ахарактарызваў Артура Клінава як беларускага прадаўжальніка наватарства Эндзі Уорхала і Эміра КустурыцыЖбанков, М. NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамі»… С. 132..
Сям’я Маці была інжынерам-праграмістам і членам камуністычнай партыіДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 390., пра яе мастак у інтэрв’ю казаў: «Працаголік. Усё жыццё аддала працы і мне». Бацька быў спартоўцам і мастаком: у маладосці займаўся боксам, стаў майстрам спорту, а пасля займаўся мастацтвам прыкладнога характару — рабіў заказы для калгасаў, саўгасаў, розных інстытутаў. Бацька меў антысавецкія настроіДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 386..
Выхаванне і адукацыя Артур Клінаў вырас у тым квартале Мінска, дзе было шмат яўрэйскіх сямей, хоць яго сям’я не яўрэйскаяДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 384.. У сярэдняй школе ў класе разам з Артурам таксама вучылася шмат яўрэяў. У школе ў адным класе вучыўся разам са сваім сябрам Змітром Саўкам, а класным кіраўніком была яўрэйка Марыя Ізраілеўна ГрайферДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 384, 385..
У 1976—1980 гг. вучыўся ў дзіцячай мастацкай школе № 1, а ў 1978—1982 гг. — і ў мастацкіх студыях і майстэрнях Уладзіміра Ткачэнкі, Рышарда Мая і Віталія Чарнабрысава. Артур хацеў паступаць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяперашнюю Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў), але не прайшоў іспыты: «Я збіраўся ў тэатральна-мастацкі, бо хацеў быць мастаком. Да таго ж гэта быў самы моцны асяродак нацыянальнага супраціву. Не паступіў і, каб год не губляць, пайшоў на архітэктурны факультэт БПІ».
У 1982—1987 гг. вучыўся на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (у педагогаў Галіны Палянскай, Вячаслава Ангелава, Аляксандра Калантая і інш.) і атрымаў спецыяльнасць «горадабудаўніцтва».
У 1982—1984 гг. удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), да якога далучыўся і школьні сябр Артура Зміцер СаўкаДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 383.. У 1982 г. удзельнічаў у акцыі «Гуканне вясны», арганізаванай «Беларускай Майстроўняй» у Заслаўі. У чэрвені 1984 г. Артур Клінаў і Зміцер Саўка сталі ўдзельнікамі першага пікету, які «майстроўцы» ладзілі ў знак пратэсту супраць руйнавання будынку старога мінскага тэатра, і былі арыштаваны міліцыяйДубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 391..
Творчасць у галіне жывапісу, дызайну, перформансу і фотамастацтва Пасля заканчэння інстытута ўцягнуўся ў сваю спецыяльнасць «горадабудаўніцтва». Яшчэ ў студэнцкія гады Артур Клінаў займаўся навуковым даследаваннем беларускай архітэктуры савецкага перыяду (асабліва т.зв. мінскага «сталінскага ампіру» — 1930—1950-я гады), што пазней рэалізуецца ў значныя праекты: студэнцкае даследаванне стала канцэптуальным падмуркам для стварэння фотаальбома «Горад Сонца» (2005), аўтабіяграфічнага рамана «Мінск. Горад Сонца» (2006) і ўрбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца-2».
Праз пэўны час у Клінава скончваецца цікавасць да горадабудаўніцтва і ён шукае для сябе чагосьці іншага: «Але потым у мяне настала паўза, пайшлі захапленні авангардызмам, пацыфізмам, хіпі… Я на некалькі гадоў пайшоў у экзістэнцыйны пошук». Клінаў стаў займацца жывапісам, фотамастацтвам і дызайнам, а пазней і літаратурай.
Першапачаткова выступаў як мастак і акцыяніст. З 1986 г. пачынае ладзіць шматлікія ўласныя і супольныя мастацкія выстаўкі ў Беларусі і па-за межамі. У 1980-я гады ў Мінску быў актыўным удзельнікам нонканфармісцкага руху ў беларускім мастацтве: у 1987 г. заснаваў адну з першых у БССР нефармальных арт-груп «Супольнасць БЛО» (1987—1990) і быў удзельнікам выставак групы «Форма» (1987—1990).
У 1990-х гг. стаў працаваць з аб’ектамі (імкнуўся стварыць нестандартныя выразныя вобразы) і інсталяцыямі (выкарыстоўваў прынцыпы філасофіі абсурду і экзістэнцыялізму): стаў аўтарам праектаў «Смерць піянера» (1995—2000), «Тексты» і «50 вёдзер — шэдэўраў сусветнага мастацтва» (1997—1999), а таксама інтэрактыўнага шоу «Калумбарый сусветнай літаратуры» (1998).
У 1998 г. стаў заснавальнікам і старшынёй Беларускай асацыяцыі сучаснага мастацтва і аўтарам ідэі Міжнароднага фестывалю перформансу «Навінкі» («NAVINKI») у БеларусіХарэўскі, С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі… С. 226.. Праект «Навінак» быў першым праектам у межах праграмы «Міжнародныя арт-фэсты ў Беларусі», якая была распрацавана Беларускай асацыяцыяй сучаснага мастацтва. Першы фестываль «NAVINKI» адбыўся ў верасні 1999 г. у Мінску ў Палацы мастацтваў, а галоўным куратарам фестывалю стаў Віктар Пятроў — сябра Артура Клінава.
З 2000-х гг. пачаў займацца таксама фатаграфіяй, публіцыстыкай і перформансам; стаў заснавальнікам перфарматыўнага тэатра «Partisan’s Boutique Transportable». Супольна з Таццянай Новікавай быў аўтарам і арганізатарам у Мінску фестывалю відэарту (2002—2004). У 2000-х гг. стаў аўтарам праектаў «Палацы для птушак», «Sweet Straw Life», «Горад Сонца», «Горад Сонца-2» (па матывам Тамаза Кампанелы).
У 2002 г. стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам мастацкага часопіса (альманаха сучаснай беларускай культуры) «pARTisan», дзе і сам друкуе свае артыкулы і фотапрацы. З’яўляецца галоўным рэдактарам інтэрнэт-партала partisanmag.by .
У 2006 г. дэбютаваў у літаратуры беларускамоўным раманам «Мінск. Горад Сонца» (2006) (у 2007 г. раман перавыдадзены пад назвай «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»), а пазней апублікаваў беларускамоўныя раманы «Шалом» (2010) і «Шклатара» (2013).
4 лютага 2008 г. адбылася прэзентацыя праекта «Калекцыя пАРТызана», які складаецца з серыі альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Першым у гэтай серыі выйшаў альбом Артура Клінава «Дванаццаць». Ён уяўляе сабой рэтраспектыву дванаццаці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў.
З 2009 г. стаў працаваць і ў кінамастацтве ў якасці сцэнарыста і мастака. З’яўляецца мастаком-пастаноўшчыкам фільмаў «Масакра» (2010) і «Hard Reboot» (2014), рэжысёрам якіх з’яўляецца сябра Клінава — Андрэй КудзіненкаАртур Клинов: «Моя жизнь в соломе!» //artaktivist.org.
У 2011 г. прадстаўляў Беларусь на 54-й міжнароднай Венецыянскай біенале (Італія), дзе прадставіў сваю інсталяцыю з саломы «Вячэра»Артур Клинов // belavangard.by; Артур Клинов: «Моя жизнь в соломе!» //artaktivist.org.
Творы Артура Клінава знаходзяцца ў калекцыях Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац» (Варшава), Галерэі Эдуарда Нахамкіна (Нью-Ёрк), калекцыі Аляксандра Глезера (Музей сучаснага рускага мастацтва, Нью-Джэрсі, ЗША), прыватных калекцыях Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Італіі, Расіі, ЗША, Францыі, Швецыі.
Выстаўкі Індывідуальныя выстаўкі: 1986: персанальная кватэрная выстаўка (г. Мінск, кватэра Артура Клінава) 1987: «Вясновыя песні звышчалавека» (г. Мінск, кватэрная выстаўка) 1994: галерея «Vita Nova» (г. Мінск, Беларусь) 1995: праект «Смерць Піянера» — галерэя незалежнага мастацтва «Шостая лінія» (г. Мінск, Беларусь) 1996: праект «Смерць Піянера-2» — галерэя незалежнага мастацтва «Шостая лінія» (г. Мінск, Беларусь) 1998: праект «Калумбарый сусветнай літаратуры» — Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац» (г. Варшава, Польшча) 1999: галерэя «Officyna» (г. Шчэцін, Польшча) 2000: форум «Kulturforum Rheine» — замак Kloster Bentlage (г. Рэйне, Германія) дом мастака «Kunstlerhaus Boswil» (г. Басвіль, Швейцарыя) галерэя «AT» (г. Познань, Польшча) 2001: праект «Палацы для птушак» — Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац» (г. Варшава, Польшча) 2003: праект «Салодкае саламянае жыццё» — галерэя «RLBQ» (г. Марсель, Францыя) галерэя «Narod sobie Galeria» (г. Познань, Польшча) 2005: праект «Салодкае саламянае жыццё» — галерэя «AT» (г. Познань, Польшча) 2006: праект «Перасоўны партызанскі магазін» (г. Прага, Чэхія) 2007: праекты «Аліса ў краіне вар’яцкага чаяпіцця» і «Горад СОНца» — галерэя «Giedre Bartelt Galerie» (г. Берлін, Германія) 2008: галерэя «Zoja Gallery» (г. Варшава, Польшча)
Калектыўныя выстаўкі: 1987: выстаўка «Майстэрня мастака» — Рэспубліканскі дом работнікаў мастацтваў Беларускага тэатральнага аб’яднання (г. Мінск, БССР) выстаўка «Перспектыва» — выстаўная зала Беларускага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі (г. Мінск, пр. Машэрава, д.7, БССР) выстаўка «На Калектарнай» групы «Форма» — Інстытут Мінскграмадзянпраект (г. Мінск, вул. Калектарная, д. 20а, БССР) выстаўка асацыяцыі «БЛО» — Дом кіно (г. Мінск, БССР) 1988: Усесаюзны семінар па неафіцыйнаму мастацтву «Свята мастацтваў „Нарва-88“» — замак Германа (г. Нарва, Эстонія) 1989: выстаўка «Сталін учора, сёння, заўтра» (Ленінград — Мінск — Вільнюс) першая рэспубліканская выстаўка нетрадыцыйнага мастацтва «Панарама» (Мінск, закінуты дом на вул. Гандлёвай, д. 27) выстаўка ўсходнееўрапейскага мастацтва — фотагалерэя «Oosterkerk» (г. Амстэрдам, Галандыя) выстаўка «Чырвонае і белае» — Музей пад адкрытым небам (г. Амстэрдам, Галандыя) выстаўка «Дэманстрацыя скарбаў беларускага авангарда» — выстаўная зала Беларускага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі (г. Мінск, вул. Машэрава, д.7, БССР) 1990: выстаўка «Памяці Бруно Шульца 1» нефармальнай арт-групы «Супольнасць БЛО» — Музей гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Ленінград, СССР) выстаўка «Памяці Бруно Шульца 1» нефармальнай арт-групы «Супольнасць БЛО» — Культурны цэнтр на Пятроўскіх лініях (г. Масква, СССР) выстаўка, прысвечаная Вінцэнту ван Гогу, — галерэя «Ариадна» (г. Санкт-Пецярбург, СССР) выстаўка «Беларускі авангард» (г. Дармштат, Германія) выстаўка «Белае і чырвонае» — галерэя «Cottenham» (г. Лондан, Вялікабрытанія) выстаўка «21 мастак з Усходняй Еўропы» — галерэя «Nobel Gallery» (г. Утрэхт, Галандыя) 1991: выстаўка «Biel Art. Панарама беларускага мастацтва» — ліцейны цэх фабрыкі Норбліна (г. Варшава, Польшча) галерея «Zachenta» (г. Варшава, Польшча) 1992: выстаўка «Сучаснае беларускае мастацтва» — форум «Kultur forum Moenchengladbach» (г. Мёнхенгладбах, Германія) музей «Польскі музей Амерыкі» (г. Чыкага, ЗША) 1994: выстаўка «Мастакі з Мінску» — дні культуры Мінска ў Боне — форум мастакоў «Кюнстлерфорум» (г. Бон, Германія)http://evolutio.info/index.php?option=com_content&task=view&id=308&Itemid=50 1996: выстаўка Артура Клінава, Міхаіла Баразны, О. Сазыкінай і інш. (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія) фестываль канцэптуальнага мастацтва — выстаўная зала «Манеж» (г. Санкт-Пецярбург, Расія) 1997: Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (г. Мінск, Беларусь) 1998: галерэя «Борей» (г. Санкт-Пецярбург, Расія) фестываль «Information-98» (г. Віцебск, Беларусь) 1999: галерэя «Galerie d’Ecole des Beaux-Arts» (г. Марсель, Францыя) цэнтр «Villa Valcampana» (г. Мачэрата, Італія) галерэя «BWA» (г. Кельцэ, Польшча) Цэнтр польскай скульптуры (вёска Ароньска, Мазавецкае ваяводства, Польшча) галерэя «Manhattan» (г. Лодзь, Польшча) музей «Moderna Museet» (г. Стакгольм, Швецыя) 2000: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, Беларусь) галерэя «Arsenal» (г. Познань, Польшча) музей сучаснага мастацтва «Ludwig Museum» (г. Будапешт, Венгрыя) музей «Hamburger Banhof Museum» (г. Берлін, Германія) Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац» (г. Варшава, Польшча) Музей Чурлёніса (г. Каўнас, Літва) 2001: