«Хроніка Лівоніі» -- хроніка, складзеная Германам ВартбергамГерман Вартберг: капелан Лівонскага ордэна ў 14 ст., выхадзень з Вестфаліі. у канцы 14 ст.
У хроніцы былі выкарыстаны творы папярэднікаў Вартберга (напрыклад, Малодшая рыфмаваная хроніка), а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1378. Вартберг быў апалагетам Ордэна, і ў хроніцы пісаў аб вялікіх заслугах і бескарыслівых подзвігах Ордэна на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой з боку Ордэна.
Літаратура . С.34,35.
Катэгорыя:Лівонскія хронікі