Нікаля Шарль Удзіно (; , Бар-ле-Дзюк, Латарынгія, Францыя — , ) — граф Удзіно, 1-ы герцаг Рэджа (1810), маршал Імперыі (1809).

Біяграфія Служыў у каралеўскім войску, але хутка пакінуў яго. Рэвалюцыя ізноў зрабіла яго салдатам. У 1794 годзе ён быў ужо генералам.

У якасці начальніка штаба Масены праславіўся абаронай Генуі (1800).

У кампаніях 1805—1807 гадоў камандаваў грэнадзёрскім корпусам; удзельнічаў у бітвах пры Астраленцы, пад Данцыгам і пад Фрынландам. У 1809 годзе стаяў на чале 2-га армейскага корпуса; за бітву пры Ваграме атрымаў маршальскую булаву, а неўзабаве пасля таго тытул герцага.

У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпуса Удзіно ваяваў з расійскім генералам графам Пятром Вітгенштэйнам; 17 жніўня, цяжка паранены ў першай бітве пад Полацкам, здаў камандаванне Гувіёну Сен-Сіру, ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зноў. Падчас пераправы праз Бярэзіну ён дапамог Напалеону выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаванне 12-м армейскім корпусам, ваяваў пад Баўцэнам і быў пабіты пры Лукау 4 чэрвеня 1813 года.

Пасля перамір’я Удзіно атрымаў камандаванне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы Прусіі. Пабіты 23 жніўня пры Гросберэне, ён быў аддадзены пад начальства маршала Нэя і разам з апошнім ізноў пацярпеў паражэнне пры Дэневіцэ (6 верасня). У 1814 годзе ваяваў пры Бар-сюр-Об, потым абараняў Парыж супраць Шварцэнберга і прыкрываў адступленне імператара.

Прыбыўшы ў Фантэнбло з Напалеонам, Удзіно ўгаворваў яго адрачыся ад прастола і, калі Бурбоны былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях Ста дзён (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.

У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля ліпеньскай рэвалюцыі далучыўся да Луі-Філіпа.

Літаратура Nollet-Fabert, «Histoire d’Oudinot» (Бар-ле-Дзюк, 1850) Nollet-Fabert, «La Lorraine militaire» (III, Нансі, 1855)

Спасылкі

Marshal Nicolas Charles Oudinot

Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Вялікія канцлеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Імёны, высечаныя пад Трыумфальнай аркай (Парыж)