Семінар TEJO — семінар, які праводзіцца Сусветнай моладзевай арганізацыяй эсперантыстаў, на якім абмяркоўваюцца актуальныя тэмы. Працоўнай мовай з’яўляецца эсперанта.

Зрэдку семінары адбываюцца таксама з удзелам арганізацый, не звязаных з эсперанта-рухам. Тады яны становяцца двухмоўнымі з выкарыстаннем звычайна англійскай мовы як дадатковай.

Дзякуючы семінарам TEJO быў створаны шэраг эфектыўных праектаў:

Lernu! — галоўны партал у інтэрнэце для вывучэння эсперанта; Lingva Prismo — сайт аб моўнай разнастайнасці з інфармацыяй пра розныя мовы і алфавіты, якія выкарыстоўваюцца ў свеце; Interkulturo — праект культурнага абмену паміж групамі, раскіданымі па ўсяму свету. Дата Месца Тэма 1992-10-30/03 Турын Што па-за эканомікай — магчымыя альтэрнатыўныя змены ў чалавечых адносінах 1993-04-30/04 Пула Міжземнае мора: канфлікт ці аб’яднанне 1994-05-01-08 Страсбург Праз межы Еўропы — еўрапейскі ўнёсак у сённяшні свет 1994-10-29/04 Кутна-Гора Еўропа рэгіёнаў / Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў Еўропе — рухавік еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу 1995-04-29/07 Будапешт Меншасці Еўропы 1996-03-16/23 Бохербой Лёгка крочыць па зямлі 1996-10-26/02 Люблін Моладзь без меж — дзейнасць для міжнароднага паразумення 1997-04-27/04 Будапешт Інфармаванне 1997-10-04/11 Ла-Шо-дэ-Фон Адукацыя да міру 1998-04-25/02 Віторыя Правы чалавека пад прыгнётам 1998-10-11/18 Будапешт Моўныя правы — моўная палітыка 1999-04-25/02 Турын Мясцовыя культуры ў глабальным свеце 1999-10-24/31 Страсбург Інтэрнацыяналізм і нацыяналізм — канфліктныя ці ўзаемадапаўняльныя ідэі? 2000-09-01/08 Варна Балканская моладзевая дзейнасць для культуры міру 2001-03-25/01 Будапешт Моўная вясёлка — мост да культурных скарбаў 2002-03-10/17 Літва Актыўнае грамадзянства 2002-05-?? Югаславія Эсперанта@Інтэрнэт 2002-10-06/13 Страсбург Правы чалавека пад штодзённым разглядам 2004-10-03/10 Страсбург Планаванне праектаў 2006-10-28/03 Брусэль Камунікацыя пра моўныя правы ў інтэграванай Еўропе

Спасылкі Афіцыйная старонка семінараў TEJO

Катэгорыя:Эсперанта-сустрэчы