Байлат (, ) — востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, паблізу паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Бафінавай Зямлі. Адкрыты 12 ліпеня 1616William J. Mills Exploring Polar Frontiers: A Historical Encyclopedia — Т. 1. — С. 113. г.

Плошча вострава каля 11 067A Guide to Bylot Island км², даўжыня берагавой лініі 579 км, вышыня 1500—1700 м (найбольшая 2133 м). Складзены дапалеазойскімі гнейсамі і крышталічнымі сланцамі. Каля 50 % плошчы Байлата занятая ледавіковым купалам, ад якога адыходзяць да мора вывадныя ледавікі; астатняя тэрыторыя — арктычная камяністая пустыня.

Спасылкі

William J. Mills Exploring Polar Frontiers: A Historical Encyclopedia — Т. 1. — С. 113.

Катэгорыя:Канадскі Арктычны архіпелаг Катэгорыя:Незаселеныя астравы