thumb|300px|Герб вялікага магістра Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна — вышэйшая выканаўчая пасада ў Тэўтонскім ордэне. У яго кампетэнцыі знаходзілася ўнутраная палітыка: кіраванне тэрыторыямі, кадравая палітыка, кіраванне іншымі справамі ордэна, а таксама знешняя палітыка.
Герб вялікага магістра На гербе вялікага магістра намаляваны чорны крыж на сярэбраным фоне. Унутры размешчаны залаты крыж з лілеямі на вяршынях. У сярэдзіне крыжа знаходзіцца геральдычны шчыт з чорным арлом на залатым фоне.
Абранне Пасля смерці вялікага магістра яго намеснік — вялікі комтур ордэна — склікаў капітул, які складаўся з 12 членаў: 7 рыцараў, 4 сяржантаў (братоў без рыцарскага звання) і аднаго святара. Рашэнне прымалася большасцю галасоў. Выбары праходзілі на працягу трох месяцаў пасля смерці (ці адстаўкі) вялікага магістра.
Кіраўнікі шпітальнага брацтва (1190—1198) Стварэнню рыцарскага ордэна папярэднічала шпітальнае брацтва, створанае для падтрымання нямецкіх пілігрымаў у палесцінскіх землях. Лічыцца, што заснавальнікі шпіталя аказвалі дапамогу параненым хрысціянам у Акры каля 1190 года. Звесткі пра гэты этап гісторыі ордэна не носяць цэласнага характару. 1190 Сібранд (Sibrand) (меркавана, заснавальнік і першы кіраўнік брацтва) 1190—1192 Конрад (Konrad), капелан герцага Фрыдрыха Швабскага 1192 Герхард (Gerhard) 1193—1194 Генрых (Heinrich), prior 1195 Ульрых (Ulrich) 1196—1198 Генрых (Heinrich), praeceptor
Спіс вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна Месцазнаходжанне сталіцы Ордэна неаднаразова змянялася. Спіс вялікіх магістраў пабудаваны па храналагічных і геаграфічных крытэрыях.
Акра (1198 — каля 1230) thumb|Партрэт 4-га вялікага магістра ордэна Германа фон Зальца Заснаваны ў 1198 на базе нямецкага шпіталя ордэн знаходзіўся пад вялікім уплывам «старэйшых» рыцарскіх ордэнаў: гаспітальераў і тампліераў. Галоўнае адрозненне ордэна ад згаданых брацтваў было ў нацыянальным прынцыпе. Калі ў старэйшых ордэнаў не было пэўнай нацыянальнай прыналежнасці (хоць галоўную ролю ў іх адыгрывалі франкамоўныя рыцары), Тэўтонскі ордэн першапачаткова пазіцыянаваў сябе як ордэн нямецкі.
Першыя вялікія магістры вядомыя мала, але імі была праведзена праца па стварэнні самастойнага Ордэна. Быў прыняты статут Ордэна і сфарміравана структура кіравання. Рэзідэнцыя магістраў Акра была апошнім горадам у руках крыжакоў у Святой зямлі. Яна размяшчалася каля мора на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. У 1230 4-ы вялікі магістр Герман фон Зальца перанёс рэзідэнцыю ў замак Манфор.
Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Заўвагі Генрых Вальпат фон Басенгайм Heinrich Walpot von Bassenheim 1198 1200 першы вялікі магістр, заснавальнік ордэна. Ота фон Керпен Otto von Kerpen 1200 1208 Умацаваў незалежнасць ордэна. Генрых фон Туна (Барт) Heinrich von Tunna 1208 1209 Працягваў палітыку Ота фон Керпена. Герман фон Зальца Hermann von Salza 1209 1239 Перанёс сталіцу ордэна ў замак Манфор
Замак Манфор (1230—1271) thumb|Руіны замка Манфор Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Заўвагі Конрад Цюрынгскі Konrad von Thüringen 1239 1240 Герхард фон Мальберг Gerhard von Malberg 1240 1244 Генрых фон Гогенлоэ Heinrich von Hohenlohe 1244 1249 Гюнтэр фон Вюлерслебен Gunther von Wüllersleben 1249 1252 Попа фон Остэрна Poppo von Osterna 1252 1256 Ана фон Зангергаўзен Anno von Sangershausen 1256 1273 Перанёс сталіцу ордэна назад у Акру.
Акра (1271—1291) Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Заўвагі Хартман фон Хельдрунген Hartmann von Heldrungen 1273 1283 Бурхард фон Швандэн Burchard von Schwanden 1283 1290
Венецыя (1291—1309) Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Заўвагі Конрад фон Фейхтванген Konrad von Feuchtwangen 1291 1296 Перанёс сталіцу ордэна ў Венецыю. Готфрыд фон Гогенлоэ Gottfried von Hohenlohe 1297 1303 Зігфрыд фон Фейхтванген Siegfried von Feuchtwangen 1303 1311 У 1309 годзе перанёс сталіцу ордэна ў Прусію ў Марыенбург.
Марыенбург (1309—1457) Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Герб Карл фон Трыр Karl von Trier 1311 132450px Вернер фон Орзельн Werner von Orseln 1324 133050px Лютэр фон Браўншвайг Luther von Braunschweig 1331 133550px Дытрых фон Альтэнбург Dietrich von Altenburg 1335 134150px Людольф Кёніг фон Ватзау Ludolf König von Wattzau 1342 134550px Генрых Дуземер Heinrich Dusemer 1345 135150px Вінрых фон Кніпродэ Winrich von Kniprode 1352 138250px Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн Konrad Zöllner von Rotenstein 1382 139050px Конрад фон Валенродэ Konrad von Wallenrode 1391 139350px Конрад фон Юнгінген Konrad von Jungingen 1393 140750px Ульрых фон Юнгінген Ulrich von Jungingen 1407 141050px Генрых фон Плаўэн Heinrich von Plauen 1410 141350px Міхаэль Кюхмайстэр фон Штэрнберг Michael Küchmeister von Sternberg 1414 142250px Паўль фон Русдарф Paul von Rusdorf 1422 144150px Конрад фон Эрліхсгаўзен Konrad von Erlichshausen 1441 144950px
Кёнігсберг (1457—1525) Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Герб, Заўвагі Людвіг фон Эрліхсгаўзен Ludwig von Erlichshausen 1450 1467 50px У 1457 годзе быў вымушаны перанесці сталіцу. Генрых Ройс фон Плаўэн Heinrich Reuß von Plauen 1469 147050px Генрых Рэфле фон Рыхтэнберг Heinrich Reffle von Richtenberg 1470 147750px Марцін Трухзес фон Ветцгаўзен Martin Truchsess von Wetzhausen 1477 148360px Іаган фон Ціфен Johann von Tiefen 1489 149750px Фрыдрых Саксонскі Friedrich von Sachsen 1498 151050px Альбрэхт Брандэнбург-Ансбахскі Albrecht von Brandenburg-Ansbach 1511 1525 50px Секулярызаваў землі ордэна ў Прусіі ў 1525 годзе ў Герцагства Прусія
Мергентгайм (1525—1809) thumb|Замак Мергентгайм (рэзідэнцыя Тэўтонскага ордэна пасля 1525 года) thumb|Герб Максіміліяна Аўстрыйскага, вялікага магістра ў 1590—1618 гг. Ордэн працягнуў сваё існаванне па-за межамі Прусіі пасля 1525 года, страціўшы былую сілу і ўплыў. Рэзідэнцыяй вярхоўнай улады ордэна стаў горад Мергентгайм. Вялікі магістр стаў называцца вялікі і нямецкі магістр (фармулёўка праіснавала да 1929 года), але кароткая назва вялікі магістр па-ранейшаму была ва ўжыванні. З-за аслаблення ордэна, у пошуках дадатковых рэсурсаў для існавання адбываецца збліжэнне ордэна з імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля таго, як у 1590 годзе імператар Рудольф II фактычна прызначае на пасаду вялікага магістра свайго брата Максіміліяна III Аўстрыйскага, ордэн цалкам трапляе пад уплыў дынастыі Габсбургаў. Пасля гэтага аж да 1923 года Габсбургі кіравалі дзейнасцю ордэна або непасрэдна прызначаючы кіраваць ордэнам членаў сваёй сям'і, або прызначаючы сваіх набліжаных. Многія з вялікіх магістраў адначасова з гэтым займалі іншыя пасады ў Імперыі, галоўным чынам біскупаў. Ордэн прыняў актыўны ўдзел у Трыццацігадовай вайне (1618—1648). Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Заўвагі Вальтэр фон Кронберг Walther von Cronberg 1527 1543 Перанёс рэзідэнцыю ордэна ў Мергентгайм. Вольфганг Шутцбар Мільхлінг Wolfgang Schutzbar 1543 1566 Георг Хунд фон Венкхейм Georg Hund von Wenkheim 1566 1572 Генрых фон Бобенгаўзен Heinrich von Bobenhausen 1572 1590 Быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за рознагалоссяў з імператарам Рудольфам II. Максіміліян Аўстрыйскі Maximilian von Österreich 1590 1618 Першы прадстаўнік дынастыі Габсбургаў Карл Аўстрыйскі Karl von Österreich 1619 1624 Стрыечны брат Максіміліяна. Іаган Ойстах фон Вестэрнах Johann Eustach von Westernach 1625 1627 Іаган Каспар фон Штадыян Johann Kaspar von Stadion 1627 1641 Адзін з камандуючых імператарскімі войскамі ў Трыццацігадовую вайну. Леапольд Вільгельм Аўстрыйскі Leopold Wilhelm von Österreich 1641 1662 Пляменнік Карла. Штатгальтар іспанскіх Нідэрландаў (1647—1656). Карл Іозеф Аўстрыйскі Karl Joseph von Österreich 1662 1664 Пляменнік Леапольда Вільгельма. Іаган Каспар фон Ампрынген Johann Caspar von Ampringen 1664 1684 Людвіг Антон фон дэр Пфальц-Нойбург Ludwig Anton von der Pfalz-Neuburg 1684 1694 Франц Людвіг фон дэр Пфальц-Нойбург Franz Ludwig von der Pfalz-Neuburg 1694 1732 Малодшы брат Антона Людвіга. Клеменс Аўгуст Баварскі Clemens August von Bayern 1732 1761 Карл Аляксандр, прынц Латарынгскі Karl Alexander von Lothringen 1761 1780 Максіміліян Франц Аўстрыйскі Maximilian Franz von Österreich 1780 1801 Пляменнік Карла Аляксандра Латарынгскага. Карл Людвіг Аўстрыйскі (Карл-Людвіг-Іаан) Karl Ludwig von Österreich 1801 1804 Пляменнік Максіміліяна.
Вена (1809—1923) Імя Нямецкае напісанне Пачатак Канец Заўвагі Антон Віктар Аўстрыйскі Anton Viktor von Österreich 1804 1835 Малодшы брат Карла Людвіга. Максіміліян Іозеф Аўстрыйскі Maximilian Joseph von Österreich 1835 1863 Пляменнік Максіміліяна Франца, стрыечны брат Карла Людвіга і Антона Людвіга. Вільгельм Аўстрыйскі Wilhelm von Österreich 1863 1894 Сын Карла Людвіга. Ойген Аўстрыйскі Eugen von Österreich 1894 1923 Пляменнік Вільгельма. Апошні глава рыцарскага ордэна.
Вена (з 1923 года па цяперашні час) У 1923 годзе ордэн страціў статус рыцарскага і стаў клерыкальным. У наш час Нямецкі ордэн, акрамя клерыкальнай, заняты таксама дабрачыннай, гаспадарчай і навуковай дзейнасцю. Імя Нямецкае напісанне пачатак канец Заўвагі д-р. Нарберт Кляйн Norbert Johann Klein 1923 1933 Паўль Хайдэр Paul Heider 1933 1936 Роберт Шэльцкі Robert Schälzky 1936 1948 д-р. Марыян Тумлер Marian Tumler 1948 1970 Ільдэфонс Паўлер Ildefons Pauler 1970 1988 д-р. Арнольд Віланд Arnold Othmar Wieland 1988 2000 д-р. Бруна Платэр Bruno Platter 2000 цяперашні час
Гл. таксама Тэўтонскі ордэн Вялікія комтуры Тэўтонскага ордэна Маршалы Тэўтонскага ордэна Вярхоўныя гаспітальеры Тэўтонскага ордэна Вярхоўныя інтэнданты Тэўтонскага ордэна Галоўныя скарбнікі Тэўтонскага ордэна Ландмайстры Тэўтонскага ордэна ў Прусіі Ландмайстры Тэўтонскага ордэна ў Германіі Ландмайстры Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі
Літаратура
Спасылкі
«Хроніка зямлі Прускай» Пятра з Дуйсбурга Staat des Deutschen Ordens (ням.)
Катэгорыя:Тэўтонскі ордэн