Promptuarii Iconum Insigniorum (цалкам — Promptuarii iconum insigniorum à seculo hominum, subiectis eorum vitis, per compendium ex probatissimis autoribus desumptis) — зборнік гравюр, выдадзены Гіёмам Руе ў Ліёне ў 1553 годзе.
Кніга ўтрымлівае каля 950 партрэтаў гістарычных асоб, выкананых метадам ксілаграфіі ў форме медаляў; сярод іх — персанажы Бібліі, антычнай і сярэднявечнай гісторыі, пачынаючы з Адама і Евы. У прадмове Руе з хвалой адклікаўся пра сваю кнігу і адзначыў, што ўпрыгожыў сваю латынь грэчаскімі выразамі, хай і не заўсёды граматычна дакладныміAbhandlungen Der Königlich Preussischen Akademie Der Wissenschaften, Philosophisch-Historische Classe. Verlag der Königlichen Akademie der Wissenschaften, 1908. S. 3. У 1581 годзе ён перавыдаў кнігу на французскай мове пад назвай «Promptuaire des médailles des plus renommées personnes qui ont esté depuis le commencement du monde: avec brieve description de leurs vies & faicts, recueillie des bons auteurs».
Джуліян Шарман піша ў кнізе «Бібліятэка Марыі, каралевы шатландскай», што Promptuarii «не ўяўляе вялікай нумізматычнай цікавасці»Sharman, Julian. The library of Mary Queen of Scots. E. Stock, 1889, p. 153, але прызнае, што зборнік лічыцца «адным з цудаў ранняй ксілаграфіі»Sharman, p. 152.
Спасылкі
Фатаграфія развароту кнігі
Катэгорыя:Літаратура на лацінскай мове Катэгорыя:Творы 1553 года