Левабярэжная Украіна () — найменне ўсходняй часткі Украіны, размешчанай на левым беразе па цячэнні Днепра. Складалася з сучасных Чарнігаўскай, Палтаўскай, часткі Сумскай абласцей, а таксама з усходніх частак Кіеўскай і Чаркаскай абласцей. На ўсходзе Левабярэжная Украіна межавала са Слабадской Украінай, на поўдні — з землямі Запарожскай Сечы.
Гісторыя Гістарычна, назва Левабярэжная Украіна ўзнікла ў XVII стагоддзі, падчас грамадзянскай вайны ў Гетманшчыне, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Руіна. З прычыны расколу ў стане казакоў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, на абодвух берагах Дняпра быў выбраны свой гетман. На Левабярэжнай Украіне ім стаў у 1663 годзе Іван Брухавецкі, на Правабярэжнай Украіне — Павел Цяцера. Раскол Украіны па Дняпры быў юрыдычна замацаваны Андросаўскім перамір’ем у 1667 годзе, пасля чаго Левабярэжная Украіна, захаваўшы аўтаномію, афіцыйна ўвайшла ў склад Рускага царства. Гэты статус быў адменены Кацярынай II у 1781 годзе.
Левабярэжная Украіна падзялялася на палкі і сотні, на чале якіх стаялі палкоўнікі і сотнікі. Фармальна гэтыя пасады былі выбарнымі, аднак фактычна іх займалі прадстаўнікі казацкай старшыны, якія прызначаліся гетманам і ўхваляліся царскім указам. У 1722—1734 гадах і пасля 1764 года кіраваннем Левабярэжнай Украіны займалася Маларасійская калегія. Пасля 1781 года Левабярэжная Украіна была падзелена на Чарнігаўскае, Ноўгарад-Северскае і Кіеўскае намесніцтвы. У 1796 яна стала Маларасійскай губерняй, а ў 1802 годзе была падзелена на Чарнігаўскую і Палтаўскую губерню. Казацкія палкі былі ператвораны ў рэгулярныя палкі рускай арміі.
Да Левабярэжнай Украіны ў гэты перыяд можна палітычна адносіць і захаваны ў складзе Рускай дзяржавы Кіеў, нягледзячы на яго размяшчэнне на правым беразе Дняпра.
Левабярэжныя палкі Міргарадскі полк Пераяслаўскі полк Прылуцкі полк Палтаўскі полк Чарнігаўскі полк
Гетманы Войска Запарожскага Левабярэжнай Украіны Іван Бяспалы (наказны гетман) — 1658—1659 Якім Самко (наказны гетман) — 1660—1663 Іван Брухавецкі — у 1663 «кашавы гетман» Запарожскай Сечы, гетман Войска Запарожскага 1663—1668 Дзям'ян Мнагагрэшны — 1669—1672 Іван Самойлавіч — 1672—1687 Іван Мазепа — 1687—1704
Насельніцтва Левабярэжная Украіна адрознівалася адной з самых вялікіх доляў усходне-славянскага насельніцтва ў Расійскай імперыі (больш за 95 %), і ў наш час трыма асноўнымі народамі Левабярэжнай Украіны з’яўляюцца ўкраінцы, рускія і беларусы.
Вобласць Украінцы, тыс. Украінцы, % Рускія, тыс. Рускія, % Беларусы, тыс. Беларусы, % Палтаўская1481,1 тыс. 91,4 % 117,1 тыс. 7,2 % 6,3 тыс. 0,4 % Чарнігаўская1155,4 тыс. 93,5 % 62,2 тыс. 5 % 7,1 тыс. 0,6 % Сумская1152 тыс. 88,8 % 121,7 тыс. 9,4 % 4,3 тыс. 0,3 %
Гл. таксама Правабярэжная Украіна Слабадская Украіна
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Расійскай імперыі