Віктар Анатолевіч Фядосік (, в. Сінкевічы, Ленінскі раён, Пінская вобласць) — беларускі гісторык, антыкавед, медыевіст.

Біяграфія Нарадзіўся 9 лютага 1951 года ў вёсцы Сінкевічы Ленінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер — Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці). Сын беларускага фалькларыста А. С. Фядосіка.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ з 1968 па 1973 гады, з 1973 па 1976 гады — у аспірантуры. З 1976 па 1983 гады працаваў у Мінскім інстытуце культуры: у 1976—1980 гадах — выкладчыкам, а з 1980 года — дацэнтам кафедры гісторыі СССР, БССР і замежных стран. З 1983 года на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ (з 1988 года — загадчык кафедры). Доктар гістарычных навук (1992), прафесар (1993).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Даследуе праблемы гісторыі антычнага хрысціянства: узнікнення ранняй хрысціянскай царкоўнай арганізацыі ў Рымскай імперыі, станаўленне раннехрысціянскай царкоўнай ідэалогіі, імперскія ганенні на хрысціян, барацьбу ўнутры хрысціянскай абшчыны і царквы па пытанні адносін да свецкіх улад у канцы існавання адзінай імперыі; вывучае праблемы рэлігійнай ідэалогіі і рэлігійнага жыцця эпохі сярэдневякоўя. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў для ВНУ і школ, энцыклапедычных даведнікаў, навукова-папулярнай літаратуры.

Выбраная бібліяграфія Возникновение христианских таинств крещения и причащения (социально-политическая эволюция христианства и обрядовая практика). Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук. Минск: Изд-во БГУ, 1976. Таинства без тайн. Возникновение и социальная сущность первых христианских таинств (монография). Минск: Наука и техника, 1979. Критика богословских концепций сущности христианского катехумената (монография). Минск: Наука и техника, 1983. В борьбе с папой (научно-популярный очерк об Арнольде Брешианском) / «И живы памятью столетий» (Минск: изд-во «Университетское». 1987) Церковь и государство: критика богословских концепций (монография). Минск: Наука и техника, 1988. 11,47 п.л. Хрысціянства // Этнаграфія Беларусі. Мінск: БелСЭ, 1989. Киприан и античное христианство (монография). Минск: Университетское, 1991. Иосиф Флавий. Иудейкая война. Минск: Беларусь, 1991. (Участие в публикации источника с Ревяко К. А.). Ренан Э. Жизнь Иисуса. Апостолы. Минск: Беларусь, 1991. (Участие в публикации источника с Ревяко К. А.). Христианская церковь в Римской империи в ІІІ — начале IV в. (становление христианской церкви и религиозная политика императорской власти). Диссертация на соискание ученой степени доктора исторических наук в форме научного доклада. Минск: Ротаприант БГУ, 1992. Иосиф Флавий. Иудейские древности. Т. 1. Минск: Беларусь, 1994. (Участие в публикации источника с Довгяло Г. И.). Иосиф Флавий. Иудейские древности. Т. 2. Минск: Беларусь, 1994. (Участие в публикации источника). Женщины-легенды. Минск: Беларусь, 1993. (В соавторстве). Медыявістыка // Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. Идолы без маски или искушение властью. Минск: НПЖ «Финансы, учет, аудит», 1996. (В соавторстве). Всеобщая история, обработанная «Сатириконом» / Предисл. и примеч. В. А. Федосика, О. А. Яновского. — Мн. : Беларусь, 1997. — 318 с. : ил. Средневековый мир в терминах, именах и названиях. Минск: «Беларусь», 1999. (Смирнова Е. Д., Сушкевич Л. П.). Медыявістыка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 1999. С. 106—107. (Еўтухоў І. А., Прохараў А. А.). Медыявістыка // Беларуская энцыклапедыя. Т. 10.; Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2000. Иосиф Флавий. Иудейская война. Москва: АСТ, «Фолио», 2000. С. 862—925 (Участие в публикации источника с Ревяко К. А., Новиковой Н.). Семь чудес света (книга). Минск: «Беларусь», 2002. 416 с. 25,55 п.л. Средние века. Культура, искусство, история. М.: «Эксмо», 2008. 38,0 п.л. (со Смирновой Е. Д., Сушкевич Л. П.). Древний мир. Культура, искусство, история. М.: «Эксмо», 2008. 256 с. 32,0 п.л. (с Перзашкевичем О.В). Весь Восток в алфавитном порядке : Индия, Китай, Малайзия, Непал, Сингапур, Япония : Иллюстрированная энциклопедия / О. В. Перзашкевич, В. А. Федосик; под ред. В. А. Федосика. — Москва : Эксмо, 2009. — 256 с. : ил. ; 29х22 см. — (Иллюстрированная энциклопедия). Память и слава: Гилер Маркович Лившиц. К 100-летию со дня рождения. Мн.: БГУ, 2009. С. 4-8. Федосик В. А., Торканевский А. А., Яновская В. В., Яновский О. А. Рим и христианские мученики (реалии античности и духовная традиция). Минск: БГУ, 2012. 171 с. (Монография). Антычнасць вачыма Сярэднявечча. Мінск: БДУ, 2016. 187 с.

Публікацыі

Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі»(2011)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .

Літаратура

Спасылкі Старонка Віктара Фядосіка на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Антыказнаўцы СССР