Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 (, таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 11 снежня 2011 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 35-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула валійца Дамініка Дэйла (6:4), Роні О’Салівана (6:5), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:3), аўстралійца Ніла Робертсана ў паўфінальным матчы (9:7) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы англічанін выйграў свой сёмы прафесійны і другі рэйтынгавы турнір, а таксама трэцяе прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля турніру PTC у Глостэры і адкрытага чэмпіянату Антверпена).

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 года стаў 35-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца8000Фіналіст6400Паўфіналісты5120Чвэрцьфіналісты40001/8 фіналу30401/16 фіналу224011201/24 фіналу (квал.)18409201/32 фіналу (квал.)14407201/40 фіналу (квал.)10405201/48 фіналу (квал.)640320

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.Barbican Centre, Ёрк, Англія, 11 снежня 2011. Джад Трамп (8) 10:8 Марк Ален (12) Сусветны рэйтынг 6 Перамогі на турнірах 1 1 Рэйтынгавыя турніры 0 Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі Колькасць тытулаў Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 3 + 1 нічыя (0; 0) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 4 + 1 нічыя (1; 0) 17 (1; 0) Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 24 (5; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛік PTC 2011/2012 – Этап 2 1/32 фіналу Джад Трамп4:2 Марк Ален Championship League 2011 Група 6 - ГР Джад Трамп 0:3 Марк Ален Championship League 2010 Група пераможцаў - ГР Джад Трамп 0:3 Марк Ален Championship League 2010 Група 3 - Фінал Джад Трамп3:2 Марк Ален Championship League 2010 Група 3 - ГР Джад Трамп3:1 Марк Ален Championship League 2009 Група пераможцаў - ГР Джад Трамп 2:2 Марк Ален Мастэрс 2009 Уайлдкард раўнд Джад Трамп 4:6 Марк АленЧэмпіянат Бахрэйна 2008 1/16 фіналу Джад Трамп 1:5 Марк Ален Дзённая сесія: 92:4 (70), 23:58 (56), 0:149 (141), 48:69, 86:49 (52), 62:30, 75:33 (75), 73:31 (61) 109 Найвышэйшая серыя 141 1 Соценныя серыі 4 9 Серыі 50+ 6

Спасылкі Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2011 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 на Facebook

Катэгорыя:Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:2011 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2011 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2011/2012 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:Снежань 2011 года