Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Хабовічы (Кобрынскі раён), помнік драўлянага дойлідства.
Гісторыя Пабудавана на заходняй ускраіне вёскі ў 1899 годзе на месцы папярэдняга храмаНГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1105, арк. 1 — 2. (па іншых звестках у 1911 г.). У 1987 адрамантавана. Царква дзейнічае.
Архітэктура Традыцыйны тып праваслаўнага храма з трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якая ўключае шатровую званіцу, крыжападобны ў плане асноўны аб'ём і пяцігранную апсіду з бакавымі алтарамі. Над будынкам узвышаюцца два аднолькавыя светлавыя барабаны, завершаныя шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У аздобе выкарыстаны разныя карнізы, фігурная шалёўка, вуглавыя лапаткі.
Інтэр'ер Абразы 18—19 ст.: «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамоганосец», «Святы Ануфрый».
Літаратура «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 475.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Хабовічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1899 год у Беларусі