Ю́лій Бары́савіч Харыто́н (, Санкт-Пецярбург — 18 снежня 1996, Сароў) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык і фізікахімік, заснавальнік навуковай школы па фізіцы гарэння і выбуху, адзін з кіраўнікоў савецкага праекта па стварэнню атамнай і вадароднай бомб. Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954). Акадэмік АН СССР (1953), РАН (1991).

Біяграфія Ю. Б. Харытон нарадзіўся ў сям'і журналіста і актрысы. З 13 гадоў працаваў адначасова з навучаннем у рэальным вучылішчы, якое скончыў у 1919 г. Спрабаваў паступіць у Тэхналагічны інстытут (не прыняты па ўзросце). З 1920 года студэнт Політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1925 годзе. У 1921—1931 гг. у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР (быў запрошаны М. М. Сямёнавым у яго лабараторыю). У 1926—1928 гг. праходзіў стажыроўку ў Э. Рэзерфорда ў Кавендзішкай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта ў Англіі (у 1928 г. аднавіў работу ў Фізіка-тэхнічным інстытуце). З 1931 года Ю. Б. Харытон загадчык лабараторыі выбуху ў Інстытуце хімічнай фізікі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1944 гг. вучоны разам з супрацоўнікамі былі прыкамандзіраваны да НДІ-6 Народнага камісарыята боепрыпасаў СССР і займаліся удасканаленнем выбуховых рэчываў і канструкцый, прынялі непасрэдны ўдзел у распрацоўцы кумулятыўных гранат і снарадаў. З 1944 года Ю. Б. Харытон — кансультант, а з 1945 года — штатны супрацоўнік пад кіраўніцтвам І. В. Курчатава. З 1946 г. галоўны канструктар і навуковы кіраўнік КБ-11 (Арзамас-16 у час СССР, цяпер Расійскі федэральны ядзерны цэнтр, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі), створанага пры Лабараторыі № 2 АН СССР.

З 1992 года — ганаровы навуковы кіраўнік УНДІЭФ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР некалькіх скліканняў.

Памёр Ю. Б. Харытон 18 снежня 1996 г. у Сарове. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць Ю. Б. Харытону належаць працы па тэорыі выбуховых рэчываў, крытычнай тэмпературы кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых целаў, па праблемах ядзернага сінтэзу і ядзернай энергетыкі. У 1939—1940 гг. Ю. Б. Харытон разам з Я. Б. Зяльдовічам выканаў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення ўрану.

Узнагароды і прэміі Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1953Профіль Ю. Б. Харытона на сайце РАН ) Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1949, 1951, 1953) Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957) 5 ордэнаў Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава Залаты медаль імя І. В. Курчатава і інш.

Літаратура

Спасылкі

Профіль Ю. Б. Харытона на сайце РАН

Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках