«Locked Out of Heaven» — песня амерыканскага спевака Бруна Марса з яго другога студыйнага альбома Unorthodox Jukebox (2012). Сінгл з песняй, які выйшаў 1 кастрычніка 2012 года, стаў буйным хітом, і ўвайшоў у дзясятку лепшых хітоў шматлікіх краін свету, уключаючы амерыканскі (№ 1 у Billboard Hot 100), канадскі (№ 1 — Canadian Hot 100), брытанскі (№ 2 — UK Singles Chart) і іншыя (№ 1 — Мексіка, Польшча, № 4 — Новая Зеландыя).

Гісторыя

У лічбавым варыянце і на радыё песня з’явілася 1 кастрычніка 2012 года. 20 кастрычніка 2012 года Бруна Марс упершыню прадставіў сваю песню ў жывым выкананні падчас шоу Saturday Night Live. Падчас выступлення на цырымоніі Грэмі-2013 Бруна Марс праспяваў песню «Locked out of Heaven» і іншыя (да яго далучыліся Стынг, Рыяна, Зігі Марлі і Даміян Марлі).

Locked Out of Heaven атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і спецыялізаваных сайтаў. Некаторыя музычныя аглядальнікі параўноўвалі яе з класічнымі тварэннямі брытанскай групы The Police, напрыклад з такімі як і «Roxanne» і «Message In a Bottle».

У снежні 2012 года Бруна Марс са сваім сінглам «Locked Out of Heaven» у 4-ы раз узначаліў агульнанацыянальны хіт-парад ЗША Billboard Hot 100. Раней ён быў на № 1 з сольнымі хітамі «Just the Way You Are» (4 тыдні № 1 у верасні — кастрычніку 2010 года) і «Grenade» (4 тыдні № 1 у студзені 2011 года) і яшчэ быў сумесны «Nothin' on You» (2010, дзе Бруна выступіў як запрошаная зорка ў асноўнага саліста B.o.B'). І зрабіў ён гэта ўсяго за 2 гады і 10 месяцаў: абсалютны рэкорд для мужчын-выканаўцаў за апошнія 48 гадоў. Хутчэй яго свае 4 чарттоперы змог стварыць толькі Бобі Вінтан у далёкіх 1962—1964-х гадах (за 2 года і 6 месяцаў): «Roses Are Red (My Love)» (9.6.1962, 5 тыдняў № 1), «Blue Velvet» (1963), «There! I’ve Said it Again» (1964) і «Mr. Lonely» (12.12.1964). Сінгл прабыў на першым месцы 6 тыдняў (2 тыдні ў 2012 годзе і 4 тыдні ў 2013). У Вялікабрытаніі 24 снежня 2012 года сінгл стаў № 2, і ўзначаліў хіт-парады Канады і Мексікі.

Спіс трэкаў

Пазіцыі ў чартах

Чарт (2012—2013) Вышэйшаяпазіцыя Brazil Hot Pop Songs4 Colombia (National-Report)16 Japan (Billboard Japan Hot 100)10 Luxembourg (Billboard)6 Mexico (Airplay)1 Mexico (Monitor Latino)6Portugal (Billboard)4Romania (Romanian Top 100)42 Venezuela Top 100 (Record Report)63 South Korea (Gaon International Chart)3

Крыніцы

Спасылкі (больш за 170 млн праглядаў)

Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні 2012 года Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Сінглы 2012 года Катэгорыя:Сінглы Atlantic Records Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі Canadian Hot 100