Секст Юлій Афрыкан (, ; каля , Іерусалім — каля ) — раннехрысціянскі грэкамоўны пісьменнік, адзін з першых хрысціянскіх гісторыкаў. Сачыненні Юлія Афрыкана ўключаны ў 10-ы том Patrologia Graeca.

Паходзіў з сям'і рымскіх каланістаў, у перыяд службы ў арміі Септымія Севера быў удзельнікам сірыйскага паходу 195 года. Быў прэфектам горада Эмаус. У Рыме, па даручэнні імператара Аляксандра Севера, ім была заснавана грамадская бібліятэка і напісана энцыклапедыя «Узоры» (), якая змяшчае звесткі з вобласці прыродазнаўчых навук і ваеннай тактыкі. Энцыклапедыя захавалася толькі ў фрагментах у складзе аксірынхскіх тэкстаў.

Юлій быў знаёмы з Арыгенам і Арыстыдам, захаваліся два яго лісты да іх. У лісце да Арыгена ён падтрымлівае версію позняга паходжання гісторыі Сусаны (), а да Арыстыда ён піша пра радаслоўе Ісуса Хрыста (ліст да Арыстыда вядома па фрагментах, якія цытаваў Еўсевій Кесарыйскі).

Найбольш значным творам Юлія з'яўляецца пяцітомавая «Хранаграфія» (Chronografiai). Яна захавалася ў фрагментах у Еўсевія і Ераніма. У ёй Юлій прыводзіць храналогію біблейскай і палітычнай гісторыі свету ад яго стварэння да 221 года н.э. Паводле меркавання Юлія свет быў створаны ў 5500 годзе да нараджэння Хрыста і павінен быў існаваць на працягу 6000 гадоў.

Спасылкі Юлій Афрыкан (з «Бібліялагічнага слоўніка» Аляксандра Меня) Юлій Афрыкан. Гістарыяграфія (фрагменты)

Юлій А Юлій А Юлій А Катэгорыя:Гісторыкі III стагоддзя