Ізабела Французская () або Ізабела дэ Валуа (; 9 лістапада 1387/1389 — ) — другая жонка караля Англіі Рычарда II. Пасля яго смерці вярнулася ў Францыю і ажанілася з Карлам, герцагам Арлеанскім.

Біяграфія Ізабела была другой з дочак французскага караля Карла VI і Ізаба Баварскай. Паводле захаваных звестак сучаснікаў прынцэса была прыгожая і валодала далікатнымі манераміAgnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — pp. 10-11.

У кастрычніку ці лістападзе 1396 года ў Кале адбылося вяселле Ізабелы Французскай і Рычарда II Англійскага. Пасродкам гэтага саюза было падоўжана часовае перамір’е паміж Англіяй і Францыяй у перыяд Стагадовай вайны, а акрамя таго, за нявестай быў атрымана багаты пасаг у памеры 800 тысяч франкаў золатамAgnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — p. 15. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў заключаны па палітычных матывах, яны адносіліся адзін да аднаго з сімпатыяй.

Пасля вяселля каралева жыла ў Віндзары. Па прычыне яе юнага ўзросту шлюб не быў давершаны належным чынам. У маі 1399 года Ізабела пераехала ў замак Уолінгфард (), а Рычард тым часам праводзіў ваенную кампанію ў Ірландыі. Скарыстаўшыся яго адсутнасцю, з выгнання вярнуўся Генрых Болінгброк. Пры падтрымцы шматлікіх дваранскіх родаў ён арганізаваў мяцеж супраць Рычарда, у выніку якога кароль быў зрынуты ў верасні 1399 года і пасаджаны ў Таўэр. Ізабела бегла з Уолінгфарда, была схоплена па загадзе Болінгброка і адпраўлена ў Сонінг (), вёсачку каля Рэдынга.

Пасля загадкавай смерці Рычарда ў лютым 1400 года, французскі рэгенцкі савет пры недзеяздольным Карле VI запатрабаваў аднавіць яе ў правах каралевы, на што новы кароль Генрых IV адказваў, што Ізабела застанецца ў Англіі на становішчы каралевы-ўдавы, пакуль ёй не знойдуць добрую партыю. Ён намерваўся выдаць яе замуж за свайго сына, прынца Генрыха, але, даведаўшыся пра гэта, Ізабела запрацівілася. Надзеўшыся ў жалобу, яна адмовілася прыняць гэту прапановуAgnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — pp. 28-29, і ў канчатковым выніку кароль пагадзіўся адпусціць яе назад у Францыю пры ўмове, што яе пасаг застанецца ў англійскай казнеAgnes Strickland. Lives of the queens of England, from the Norman conquest, Volume 3. — Philadelphia: Blanchard and Lea, 1848. — p. 32.

Праз некалькі гадоў пасля вяртання на радзіму, 29 чэрвеня 1406 года, якая каралева-ўдава Англіі абвянчалася са сваім кузенам, Карлам, герцагам Арлеанскім, а 13 верасня 1409 года яна сканала пасля нараджэння дачкі Жанны.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Французскія прынцэсы Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Англіі Катэгорыя:Памерлі пры родах