Змеегалоўнік Руйша (Dracocephalum ruyschiana) — кветкавая расліна роду сямейства .
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з разгалінаваным карэнішчам і прамымі валасістымі, у верхняй частцы разгалінаванымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце ланцэтна-лінейнае або амаль лінейнае, з загнутымі ўніз краямі, пераважна сядзячае, даўжынёй 2—3 см. Кветкі буйныя, сіне-фіялетавыя, у 6-кветкавых несапраўдных мутоўках, сабраных на канцы сцябла ў падоўжанае гронкападобнае суквецце даўжынёй 3—5 см. Плод — арэшак.
Пашырэнне Барэальны еўразійскі лесастэпавы рэліктавы від. Знаходзіцца ў Беларусі паблізу паўночна-заходняй мяжы арэала, з’яўляецца прадстаўніком паўднёвасібірскага (алтайскага) міграцыйна-генетычнага элемента ў флоры. Месцы росту: зрэджаныя хвойна-шыракалістыя, сасновыя і саснова-бярозавыя лясы імшыстага, чарнічнага і верасовага тыпаў, травяністыя схілы.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне Дэкаратыўная, лекавая, меданосная, тэхнічная і кармавая расліна.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Катэгорыя:Змеегалоўнік Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе