Баніфача дэ Пітаці, Баніфача Веранезэ (; , г. Верона — , г. Венецыя) — венецыянскі мастак 16 стагоддзя.
Біяграфія
Баніфача дэ Пітаці не быў венецыянцам, а паходзіў з горада Верона. Сям'я дэ Пітаці разам з сынам перабралася ў Венецыю пасля 1505 года. Менавіта тут Баніфача вучыўся жывапісу. Магчыма, ён вучань мастака Пальма іль Векіа. Маляваў рэлігійныя палотны і партрэты.
Памёр у Венецыі.
Творчасць Творчасць дэ Пітаці як была падзелена на дзве галіны. Адна — гэта тыповыя для венецыянскай школы выявы Мадонны са святымі, так званыя «Святыя размовы». Але часам ён як бы вызваляўся ад тыповых малюнкаў і звычайных рэцэптаў стварэння кампазіцый і рабіў некалькі незвычайнае нават для самога сябе. Так, ён адлюстраваў палёт Бога-бацькі над плошчай Сан-Марка ў Венецыі ў некананічнай кампазіцыі «Дабравешчанне» ў верхнім палатне кампазіцыі-трыпціха. Глядач можа разгледзець у гарадскім пейзажы і сабор Святога Марка, і велічную званіцу, і каляровы брук плошчы, і паруснікі ўдалечыніНикитюк О. Д. «Художественные музеи Венеции», серия «Города и музеи мира», М., «Искусство», 1979, с. 60. Кампазіцыя такім чынам разбіта на нябесную і зямную часткі. Менавіта так будаваў большасць сваіх кампазіцый Эль Грэка, які таксама жыў і вучыўся ў Венецыі. Баніфача дэ Пітаці — майстар пераходнага этапу ад Адраджэння да маньерызму, напрамку, які доўга суіснаваў з познім венецыянскім адраджэннем.
Ён заваяваў вялікі аўтарытэт у Венецыі, дзе меў майстэрню і прымаў вучняў. Вучнямі Баніфача былі вядомыя венецыянскія мастакі, сярод якіх , Антоніа Пальма, Андрэа Мелдола, Якопа Рабусці, вядомы як Тынтарэта, і іншыя.
Галерэя
Літаратура
Philipp Cottrell, Bonifacio Veronese and the young Tintoretto, in: Inverno, 4, 1997, S. 17-36. Gerhard Rüger, Zur Restaurierung eines Gemäldes von Bonifazio Veronese, in: Jahrbuch der Staatlichen Kunstsammlungen Dresden, 1968/69, S. 133—138. Decio Gioseffi, Per una datazione tardissima delle storie di Tobiolo in S. Raffaele di Venezia con una postilla su Bonifacio Veronese. In: Emporium, 126.1957, p. 99-114. Paul Wescher, Bonifazio di Pitati, called Veronese (1491—1553), In: Bulletin of the Art Division, 4.1952 Nr. 2/3, S. 9. Theodor von Frimmel, Eine Verwechslung von Bonifazio Veneziano mit Tizian, In: Repertorium für Kunstwissenschaft, 7.1884, p. 1-15. «Bonifazio de'Pitati, genannt Veronese», in: Helga Wäß, Der Raub der Sabinerinnen der Familie Gradenigo: neueste Forschungen zum Frühwerk Tintorettos; eine Hommage an die Gründerväter Venedigs in einem unbekannten venezianischen Gemälde der Zeit nach 1539, Regensburg 2000, S. 8 ff. und 56 ff (mit zahlreichen Abbildungen). — ISBN 3-7954-1338-9 Никитюк О. Д. «Художественные музеи Венеции», серия «Города и музеи мира», М., «Искусство», 1979
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Венецыі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вероне