Аляксандр Мікітавіч Шы́хаў ( — ) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Нарадзіўся ў вёсцы Пясчанка Вяцкай губерні (зараз у О́рычаўскім раёне Кіраўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў у горадзе Кіраў на машынабудаўнічым прадпрыемстве і ў аблвыканкаме. У 1936—1938 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года ў , у кастрычніку 1941 г. камандзір ўзвода181-я Отдельная рота ОСНАЗ НКГБ . Удзельнік бітвы за Маскву.

У маі—чэрвені 1943 г. камандзір спецатрада «Пачын», які дзейнічаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У студзені—ліпені 1944 г. камандзір спецатрада «Волаты», які дзейнічаў на тэрыторыі Баранавіцкай, Пінскай і Мінскай абласцей.

Пасля вайны А. М. Шыхаў працягваў службу ў органах НКУС і КДБ СССР. Скончыў Ваенны інстытут МУС СССР. З 1970 г. падпалкоўнік А. М. Шыхаў у адстаўцы. Жыў у Маскве. Памёр 14 верасня 1995 г. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі

Літаратура

Спасылкі

181-я Отдельная рота ОСНАЗ НКГБ

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны