Усерасійская палітычная партыя «Адзіная Расія» — афіцыйна зарэгістраваная кіруючая расійская палітычная партыя, найбуйнейшая партыя Расіі. Па выніках выбараў 2003 года «Адзіная Расія» сфарміравала ў Дзяржаўнай думе парламенцкую большасць, у 2007 годзе — канстытуцыйную большасць. Лідар партыі, які ўзначальваў выбарчы спіс партыі на думскіх выбарах 2007 года — Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін.
На думскіх выбарах 2011 года ўпершыню ў палітычнай гісторыі Расіі фарміраванне выбарчага спісу «Адзінай Расіі» ажыццяўлялася на падставе вынікаў папярэдніх (першасных) выбараў, якія праводзіліся сумесна з Агульнарасійскім народным фронтам.Путин: праймериз нужны всем / Интерфакс
Паводле рашэнняў XII з’езда «Адзінай Расіі», прынятых 24 верасня 2011 года, на думскіх выбарах перадвыбарны спіс партыі ўзначальваў дзеючы Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў,«Единая Россия» официальный сайт партии / Новости / Съезд утвердил список кандидатов в депутаты Госдумы а на выбарах 2012 года кандыдатам у прэзідэнты ад «Адзінай Расіі» стаў Уладзімір Пуцін.Lenta.ru: Палітыка: Пуцін пацвердзіў сваё вылучэнне на прэзідэнцкіх выбарах
Літаратура Иванов. В. В. Партия Путина. История «Единой России». — М: ЗАО ОЛМА Медиа Групп, 2008. ISBN 978-5-373-01919-4 Жегулев И., Романова Л. Операция «Единая Россия». Неизвестная история партии власти. М: Эксмо 2011 г. ISBN 978-5-699-53224-7
Спасылкі
Афіцыйны сайт партыі «Адзіная Расія» Фракцыя партыі ў Дзяржаўнай думе
Катэгорыя:Палітычныя партыі Расіі
Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2001 годзе Катэгорыя:Кансерватыўныя партыі Катэгорыя:Правацэнтрысцкія партыі