Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Шыпіёнэ Баргезэ (Сцыпіён Баргезэ, , ; 1 верасня 1577, Рым — 2 кастрычніка 1633, Рым) — італьянскі кардынал-пляменнік Папы Рымскага Паўла V. Праславіўся як мецэнат і нястомны калекцыянер мастацтва (у першую чаргу, антычнага).

Біяграфія Шыпіёнэ нарадзіўся ў сям’і Франчэска Кафарэлі і Артэнсіі Баргезэ і спачатку насіў прозвішча Кафарэлі. У бацькі не было сродкаў аплачваць навучанне Шыпіёнэ, і за яго вучобу сродку ўносіў дзядзька па матчынай лініі, Каміла Баргезэ (будучы Папа Рымскі Павел V). Пасля 1605 года, калі Каміла Баргезэ ўзышоў на папскі прастол, ён дастаткова хутка прысвоіў Шыпіёнэ званне кардынала, што давала яму права выкарыстоўваць імя і герб Баргезэ. У гады кіравання Паўла V кардынал Баргезэ валодаў велізарнай уладай у якасці сакратара Папы і главы ватыканскага ўрада. Ад свайго імя і ад імя Папы Шыпіёнэ збіраў шматлікія падаткі і зборы, набыў велізарныя ўчасткі зямлі для сямейства Баргезэ. Кардынал Баргезэ памёр у 1633 годзе ў Рыме і пахаваны ў капэле Баргезэ ў цэрквы Санта-Марыя-Маджорэ.

Мецэнат і калекцыянер

Кардынал Баргезэ дзякуючы сваёй пасадзе «кардынала-пляменніка» мог скупляць за бесцань або канфіскоўваць творы мастацтваАфіша-Свет — падарожжы, адпачынак, славутасці, водгукі турыстаў. Так «Зняцце з крыжа» Рафаэля было вывезена з Перуджы, а «Мадонна Палафрэньеры» Караваджа была перавезена з сабора Святога Пятра. Шыпіёнэ Баргезэ быў адным з галоўных заступнікаў і замоўцаў Джавані Ларэнца Берніні.

Спасылкі

Катэгорыя:Кардыналы Італіі Катэгорыя:Вялікія пенітэнцыярыі Катэгорыя:Архібіскупы балонскія Катэгорыя:Мецэнаты Італіі Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва Катэгорыя:Баргезэ