Та́ктыка ( — пастраенне войска) — выкарыстанне сіл з найбольшай выгадай у бязвыгадным становішчы для дасягнення абмежаванай мэты. Выбар засноўваецца на разуменні найлепшага выкарыстання сродкаў змагання на пэўнай ступені сутыкнення для ажыццяўлення стратэгіі. З'яўляецца абмежаваным дзеяннем у рамкай стратэгіі, звязаным са змаганнем. Ужываецца ў карацейшы адцінак часу ў вузейшай галіне з больш абмежаванай колькасцю людзей і абмежаванымі спосабамі, чым стратэгія. Для дасягнення стратэгічнай мэты абіраецца наступальнае дзеянне. З'яўляецца сродкам стварэння спрыяльных для нанясення рашучага ўдару па праціўніку ўмоў. Патрабуе навучанасці ўдзельнікаў выкарыстанню выбраных спосабаў дзеяння.

Спасылкі

Катэгорыя:Ваеннае мастацтва Катэгорыя:Ваенная навука