Іван Іванавіч Будзевіч (, горад Ліда, Гродзенская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1996). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003).

Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1968). З 1968 г. галоўны заатэхнік Упраўлення сельскай гаспадаркі Смалявіцкага райвыканкама Мінскай вобласці. З 1976 г. малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1985 г. загадчык лабараторыі, з 1988 г. загадчык аддзела, у 1996—2003 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык лабараторыі Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, у 2003—2007 гг. навуковы супрацоўнік, у 2007—2014 гг. навуковы кансультант Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.

Навуковы і практычны ўклад Навуковыя працы ў галіне біятэхналогіі ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл, біятэхналогіі рэпрадукцыі буйной рагатай жывёлы. Упершыню ў рэспубліцы ажыццявіў комплексныя даследаванні тэарэтычных, метадычных і практычных аспектаў біятэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочнай і мясной жывёлагадоўлі, якія дазваляюць значна паскорыць стварэнне высокапрадукцыйных статкаў жаданых генатыпаў. На падставе вывучэння ўплыву розных біялагічных, тэхналагічных фактараў, гарманальнага і біяхімічнага статусу арганізму жывёл, вывучэння абмену рэчываў ім прапанавана тэарэтычнае абгрунтаванне і ажыццёўлена комплексная распрацоўка найбольш дасканалых метадаў атрымання, захоўвання і перасадкі біяматэрыялу, якія з’яўляюцца галоўнымі звёнамі ў тэхналагічным працэсе трансплантацыі эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук.

Асноўныя працы Организация и опыт внедрения метода трансплантации эмбрионов в Белоруссии // Молочное и мясное скотоводство. 1992. Состояние, практика использования и перспективы трансплантации эмбрионов в селекции крупного рогатого скота Республики Беларусь. Мн., 1998. Новые биотехнологические методы в ускорении селекционного процесса крупного рогатого скота (совм. с И. П. Шейко) // Аграрная наука на рубеже ХXI века. Материалы общего собрания Академии аграрных наук РБ. Мн., 2000. О некоторых результатах научных разработок в технологии искусственного воспроизводства свиней. 2007. Оплодотворяющая способность спермы и транмиссия чужеродной ДНК потомству от первичных по гену лактоферрина человека козлов-производителей. 2010.

Літаратура Член-карэспандэнт Будзевіч Іван Іванавіч Иван Иванович Будевич (к 70-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2011. — № 1. — С.121-122 Памяти Ивана Будевича // Веды. — 2014. — 3 лютага. — С.5

Спасылкі Іван Іванавіч Будзевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ