Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал (, скар. BSK) — канал даўжынёй 12 км, які злучае рэкі Шпрэе і Хафель. З’яўляецца водным шляхам федэральнага значэння і цалкам праходзіць па тэрыторыі горада Берліна.
Канал адгаліноўваецца ад лукавіны Шпрэе ў цэнтры горада, затым адкрываецца ў Гумбальцкую гавань і далей ідзе ў паўночным кірунку праз Паўночную гавань, міма Маабіцкай ЦЭЦ да Заходняй гавані, пасля чаго ідзе ў заходнім кірунку праз парк Юнгфернхайдэ і ўпадае ў Хафель у паўночнага краю Шпандаўскага возера. Канал перасякаюць некалькі мастоў.
Спасылкі
http://www.wsa-b.de/wasserstrassen/bundeswasserstrassen/berlin_spand_schiffkanal/index.html
Катэгорыя:Геаграфія Берліна Катэгорыя:Мітэ (раён) Катэгорыя:Маабіт Катэгорыя:Басейн Шпрэе Катэгорыя:Каналы Германіі