Градус, хвіліна, секунда — агульнапрынятыя адзінкі вымярэння плоскіх вуглоў. Таксама гэтыя велічыні выкарыстоўваюцца ў картаграфіі для вызначэння каардынатаў адвольнага пункту зямной паверхні.

Градус thumb|right|Акружнасць з хордай, утвораным бокам роўнабаковага трохвугольніка (вылучаны чырвоным). Адна шасцідзясятая гэтай дугі роўная аднаму градусу. Шэсць такіх хорд ахопліваюць поўны круг Градус (ад — дзяленне шкалы, крок, ступень) абазначаецца °. Адзін абарот роўны 360°. У прамым вугле, такім чынам, 90°, у разгорнутым — 180°.

Дзяленне акружнасці на 360° прыдумалі акадцы (вавіланяне).

1° = радыян ≈ 0,017453293 радыян 1° = абарота ≈ 0,002777 абарота 1° = градаў ≈ 1,111111 градаў

Хвіліны і секунды

Па аналогіі з дзяленнем гадзіны як інтэрвалу часу градус дзеляць на 60 хвілін (ад лац. — маленькі, дробны; абазначаецца знакам'), а хвіліну — на 60 секунд (ад — другі падзел; абазначаецца знакам "). Дзяленне градуса на хвіліны і секунды увёў Клаўдзій Пталемей; карані ж такога дзялення ўзыходзяць да вучоных Старажытнага Вавілона (дзе выкарыстоўвалася шасцідзесятковая сістэма злічэння).

1′ = ≈ 2,9088821 радыян. 1″ = ≈ 4,8481368 радыян.

Літаратура

Гл.таксама

Радыян

Катэгорыя:Трыганаметрыя Катэгорыя:Адзінкі вымярэння плоскіх вуглоў