Фінал Players Tour Championship 2010/2011 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2011 і PartyCasino.com Players Tour Championship Grand Final 2011 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2010/2011, які праходзіў з 16 па 20 сакавіка 2011 года на арэне Гелікс у Дубліне, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Рыкі Уолдэна (4:2), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (4:3), Мэцью Стывенса ў паўфінальным матчы (4:0), а ў фінальным паядынку разграміў Мартына Гоўлда з лікам 4:0. Такім чынам, 28-гадовы англічанін выйграў свой дзявяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэцяе спаборніцтва ў сезоне (пасля перамог на Усі Класік ў чэрвені і на адкрытым чэмпіянаце Бруге 2010 года).

Прызавыя грошы

PartyCasino.com спансаваў дэбютны розыгрыш Гранд-фіналу PTC. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх пераможца атрымаў £60,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£60000Фіналіст£25000Паўфіналісты£15000Чвэрцьфіналісты£75001/8 фіналу£40001/12 фіналу£2500Найвышэйшы брэйк£3000Агульны прызавы фонд £200000

Рэйтынгавыя ачкі

Гранд-фінал PTC 2011 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса і German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.

ДасягненнеАчкіПераможца3000Фіналіст2400Паўфіналісты1920Чвэрцьфіналісты15001/8 фіналу11401/12 фіналу840

Удзельнікі

У Гранд-фінале PTC 2011 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу PTC і пры гэтым згулялі не менш, чым на шасці турнірах серыі. Па ім жа быў утвораны і пасеў гульцоў на турніры.

Дзін Цзюньхуэй і Джон Хігінс увайшлі ў топ-24 рэйтынгу PTC, заняўшы ў ім дзясятае і дванаццатае месцы адпаведна, аднак згулялі менш, чым на шасці турнірах, і не атрымалі права выступаць у Гранд-фінале. У выніку Джэрард Грын і Джо Джогія, якія займалі 25-е і 26-е месцы ў рэйтынгу PTC, патрапілі на выніковы турнір.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-24 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, толькі 12 патрапілі на выніковы турнір. Акрамя Хігінса (лідар сусветнага рэйтынгу) і Дзіна (пяты ў рэйтынгу), у топ-26 рэйтынгу нізкарэйтынгавай серыі не патрапілі яшчэ 10 снукерыстаў з топ-24 сусветнага рэйтынгу: Ніл Робертсан (3-ці ў афіцыйным рэйтынгу і 56-ы ў рэйтынгу PTC), Алістэр Картэр (8-ы і 74-ы), Грэм Дот (9-ы і 33-ці), Роні О’Саліван (10-ы і 31-ы), Марк Ален (11-ы і 39-ы), Пітэр Эбдан (12-ы і 29-ы), Стывен Хендры (13-ы і 107-ы), Джэймі Коўп (14-ы і 31-ы), Марк Кінг (19-ы і 68-ы) і Раян Дэй (20-ы і 66-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-24 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Мартын Гоўлд (26-ы ў афіцыйным рэйтынгу і 13-ы ў рэйтынгу PTC), Лян Вэньбо (27-ы і 12-і), Джэрард Грын (28-ы і 23-ці), Дамінік Дэйл (31-ы і 7-ы), Маркус Кэмбэл (32-гі і 4-ы), Том Форд (33-ці і 9-ы), Энтані Хэмілтан (41-ы і 16-ы), Майкл Холт (43-ці і 11-ы), Бары Пінчэс (50-ы і 3-ці), Джэймі Джонс (52-гі і 19-ы), Джэк Лісоўскі (56-ы і 18-ы) і Джо Джогія (60-ы і 24-ы).

Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 40-гадовы Бары Пінчэс. Энтані Хэмілтану і Дамініку Дэйлу падчас турніру было па 39 гадоў, а Марку Дэвісу і Маркусу Кэмбэлу — па 38. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 19-гадовы Джэк Лісоўскі. Джаду Трампу быў 21 год, а Джэймі Джонсу — 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Гулец Дэбют 1 7 Шон Мёрфі 12 1 23200 10.08.1982 2011 2 4 Марк Сэлбі 12 1 21300 19.06.1983 2011 3 50 Бары Пінчэс 12 1 19100 13.07.1970 2011 4 32 Маркус Кэмбэл 12 1 17700 22.09.1972 2011 5 24 Джад Трамп 12 1 17600 20.08.1989 2011 6 2 Марк Уільямс 9 1 17100 21.03.1975 2011 7 31 Дамінік Дэйл 12 1 16800 29.12.1971 2011 8 21 Стывен Лі 12 1 16200 12.10.1974 2011 9 33 Том Форд 12 1 15000 17.08.1983 2011 10 6 Стывен Магуайр 10 0 14400 13.03.1981 2011 11 43 Майкл Холт 12 1 10900 07.08.1978 2011 12 27 Лян Вэньбо 8 0 10700 05.03.1987 2011 13 26 Мартын Гоўлд 12 0 10600 14.09.1981 2011 14 16 Марка Фу 9 0 10100 08.01.1978 2011 15 15 Рыкі Уолдэн 12 0 10100 11.11.1982 2011 16 41 Энтані Хэмілтан 11 0 9900 29.06.1971 2011 17 17 Сцюарт Бінэм 12 0 9800 21.05.1976 2011 18 56 Джэк Лісоўскі 12 0 9600 25.06.1991 2011 19 52 Джэймі Джонс 12 0 9400 14.02.1988 2011 20 23 Эндру Хігінсан 12 0 8700 13.12.1977 2011 21 22 Марк Дэвіс 12 0 8300 12.08.1972 2011 22 18 Мэцью Стывенс 12 0 8300 11.09.1977 2011 23 28 Джэрард Грын 12 0 7700 12.11.1973 2011 24 60 Джо Джогія 11 0 7500 13.11.1975 2011

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 4 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб.«Гелікс», Дублін, Ірландыя. 20 сакавіка 2011. Шон Мёрфі (1) 4:0 Мартын Гоўлд (13) 7 Сусветны рэйтынг 26 3 Рэйтынгавыя турніры 0 Статыстыка выступаў у Гранд-фіналах PTC 0 Колькасць тытулаў 0 1 Колькасць удзелаў 1 3 Колькасць згуляных матчаў 4 3 Колькасць выйграных матчаў 4 1 Колькасць соценных брэйкаў 2 116 Найвышэйшы брэйк 106 Статыстыка асабістых сустрэч 1 (1; 0; 0) Лік асабістых сустрэч(Рэйтынгавыя турніры; Серыя PTC; Гранд-фінал PTC) 0 (0; 0; 0) 9 (9; 0; 0) Лік паводле фрэймаў(Рэйтынгавыя турніры; Серыя PTC; Гранд-фінал PTC) 7 (7; 0; 0) 0 (0; 0; 0) Лік паводле фіналаў(Рэйтынгавыя турніры; Серыя PTC; Гранд-фінал PTC) 0 (0; 0; 0)

ТурнірСтадыяЛікЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 1/16 фіналу Шон Мёрфі9:7 Мартын Гоўлд 70:18, 66:46, 59:44 (53), 51:34 53 Найвышэйшы брэйк <50 0 Соценныя брэйкі 0 1 Брэйкі 50+ 0

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 22 матчах Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 13 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 60 серый, што ў сярэднім азначае каля 2.7 паўсоценных серый у матчы.

Марк Уільямс, Майкл Холт, Мартын Гоўлд і Стывен Лі выканалі па два сэнчуры-брэйкі на турніры. Па колькасці серый «50+» лідарам стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які зрабіў 11 паўсоценных серый, адна з якіх перавысіла 100 ачкоў. Марк Уільямс выканаў найвышэйшы брэйк спаборніцтва ў 143 балы ў матчы 1/8 фіналу супраць Энтані Хэмілтана.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе брэйкі Марк Уільямс 2 2 0 143, 111 Энтані Хэмілтан 3 1 2 133; 92, 54 Эндру Хігінсан 2 1 1 128; 57 Маркус Кэмбэл 3 1 2 126; 60, 58 Шон Мёрфі 11 1 10 116; 80, 68, 64, 63, 62, 58, 56, 54, 53, 50 Джад Трамп 2 1 1 113; 61 Майкл Холт 5 2 3 110, 102; 83, 66, 54 Мартын Гоўлд 9 2 7 106, 100; 96, 83, 77, 69, 63, 57, 50 Стывен Лі 4 2 2 103, 100; 58, 57 Мэцью Стывенс 6 0 6 93, 80, 62, 60, 56, 51 Лян Вэньбо 1 0 1 89 Марк Сэлбі 5 0 5 66, 60, 59, 59, 54 Марк Дэвіс 2 0 2 64, 50 Бары Пінчэс 1 0 1 63 Рыкі Уолдэн 4 0 4 60, 55, 54, 52 Увогуле 60 13 47 Найвышэйшы брэйк: 143 (Марк Уільямс)

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

Гулец Апошні матч Шон Мёрфі Фінал: Мартын Гоўлд 4:0 4 4 0 21 16 5 76.19% 11 1 116 1.91 21 60000 3000 Мартын Гоўлд Фінал: Шон Мёрфі 0:4 5 4 1 27 16 11 59.26% 9 2 106 3 13.5 25000 2400 Мэцью Стывенс 1/2 фіналу: Шон Мёрфі 0:4 4 3 1 19 12 7 63.16% 6 0 93 3.17 — 15000 1920 Марк Сэлбі 1/2 фіналу: Мартын Гоўлд 3:4 3 2 1 18 11 7 61.11% 5 0 66 3.6 — 15000 1920 Марк Уільямс 1/4 фіналу: Марк Сэлбі 3:4 2 1 1 11 7 4 63.64% 2 2 143 5.50 5.5 7500 1500 Стывен Лі 1/4 фіналу: Шон Мёрфі 3:4 2 1 1 12 7 5 58.33% 4 2 103 3 6 7500 1500 Майкл Холт 1/4 фіналу: Мартын Гоўлд 2:4 3 2 1 18 10 8 55.56% 5 2 110 3.6 9 7500 1500 Маркус Кэмбэл 1/4 фіналу: Мэцью Стывенс 0:4 2 1 1 11 4 7 36.36% 3 1 126 3.67 11 7500 1500 Марк Дэвіс 1/8 фіналу: Стывен Лі 1:4 2 1 1 9 5 4 55.56% 2 0 64 4.50 — 4000 1140 Рыкі Уолдэн 1/8 фіналу: Шон Мёрфі 2:4 2 1 1 11 6 5 54.55% 4 0 60 2.75 — 4000 1140 Эндру Хігінсан 1/8 фіналу: Марк Сэлбі 0:4 2 1 1 9 4 5 44.44% 2 1 128 4.5 9 4000 1140 Бары Пінчэс 1/8 фіналу: Майкл Холт 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 1 0 63 7 — 4000 1140 Сцюарт Бінэм 1/8 фіналу: Маркус Кэмбэл 3:4 1 0 1 7 3 4 42.86% 0 0 <50 — — 4000 1140 Энтані Хэмілтан 1/8 фіналу: Марк Уільямс 0:4 2 1 1 10 4 6 40% 3 1 133 3.33 10 4000 1140 Джад Трамп 1/8 фіналу: Мартын Гоўлд 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 2 1 113 3 6 4000 1140 Дамінік Дэйл 1/8 фіналу: Мэцью Стывенс 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 — — 4000 1140 Джэрард Грын 1/12 фіналу: Мэцью Стывенс 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 0 0 <50 — — 2500 840 Том Форд 1/12 фіналу: Энтані Хэмілтан 2:4 1 0 1 6 2 4 33.33% 0 0 <50 — — 2500 840 Лян Вэньбо 1/12 фіналу: Рыкі Уолдэн 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 1 0 89 5 — 2500 840 Джэк Лісоўскі 1/12 фіналу: Эндру Хігінсан 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 — — 2500 840 Марка Фу 1/12 фіналу: Майкл Холт 1:4 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 — — 2500 840 Джо Джогія 1/12 фіналу: Марк Дэвіс 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 — — 2500 840 Джэймі Джонс 1/12 фіналу: Джад Трамп 0:4 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 — — 2500 840

Статыстыка паводле краін

Краіна 1/12 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Англія 15 удзельнікаў (62.5%) 12 удзельнікаў (75%) 5 удзельнікаў (62.5%) 3 удзельнікі (75%) 2 удзельнікі (100%) Уэльс 4 удзельнікі (16.67%) 3 удзельнікі (18.75%) 2 удзельнікі (25%) 1 удзельнік (25%) Шатландыя 2 удзельнікі (8.33%) 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (4.17%) Кітай 1 удзельнік (4.17%) Ганконг 1 удзельнік (4.17%)

Агульная статыстыка

1/12 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал УвогулеКолькасць гульцоў 16 16 8 4 224Колькасць матчаў 7 8 4 2 122Колькасць фрэймаў 35 (49) 44 (56) 24 (28) 11 (14) 4 (7)118 (154)Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 4.43 5.5 6 5.5 45.36Самая буйная перамога 4:0 (2) 4:0 (2) 4:0 (1) 4:0 (1) 4:0 (1)4:0 (7)Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 0 2 2 1 05Колькасць брэйкаў 16 22 13 8 160Колькасць соценных брэйкаў 4 6 3 0 013Найвышэйшы брэйк Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 2.29 2.75 3.25 4 12.73Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 0.57 0.75 0.75 0 00.59Удзельная паўсоценная сярыйнасць () 1.94 2 1.85 1.38 41.97Удзельная соценная сярыйнасць () 7.75 7.33 8 — —9.08

Спасылкі

Гранд-фінал PTC 2011 на Snooker.org Статыстыка Гранд-фіналу PTC 2011 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook Фатаздымкі MoniqueLimbos з першага дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook Фатаздымкі MoniqueLimbos з другога дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook Фатаздымкі MoniqueLimbos з трэцяга дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook Фатаздымкі MoniqueLimbos з чацвёртага дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook Фатаздымкі MoniqueLimbos з пятага дня Гранд-фіналу PTC 2011 на Facebook

Players Tour Championship 2010/2011 Гранд-фінал PTC Катэгорыя:2011 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Ірландыі ў 2011 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2010/2011 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Ірландыі Катэгорыя:Сакавік 2011 года