Селе́ўк I Ніка́тар (між 358 і 354 — 280 да н.э.) — цар сірыйскі (321—280 да н.э.), сын Антыёха. Заснавальнік дзяржавы Селеўкідаў.
Вызначыўся як военачальнік у час індыйскага паходу Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра забраў сабе Вавілон і прасунуў межы дзяржавы да самай Індыі. Заснаваў сталіцу Селеўкію (311 да н.э.). Пры пераходзе праз Гелеспонт для захопу Фракіі і Македоніі быў забіты Пталамеем Кераўнам. Быў абагоўлены яшчэ пры жыцці.
Верагоднай выявай Селеўка Нікатара прызнаецца бронзавы бюст з вілы Пізонаў у Геркулануме (магчыма, гэта копія статуі аўтарства Арыстадэма, пра якую піша Пліній), згодна з выявамі Селеўка на манетах Антыёха I і Філатэра.
Літаратура
Катэгорыя:Военачальнікі Македоніі Катэгорыя:Цары сірыйскія Катэгорыя:Аляксандр Македонскі Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Дыядохі Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Памерлі ў 280-я гады да н.э.