Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 (, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 сакавіка 2013 года ў Beijing University Students' Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 14-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £425,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца (на £10,000 больш, чым у мінулым годзе).
Пераможцам турніру стаў аўстралійскі снукерыст Ніл Робертсан, які перайграў на сваім шляху да тытула Джымі Робертсана (5:0), Марка Алена (5:1), шатландцаў Маркуса Кэмбэла ў чвэрцьфінале (5:2) і Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (6:5) і Марка Сэлбі ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Гэтая перамога стала 12-м прафесійным і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 31-гадовага аўстралійца, а таксама другім спаборніцтвам, выйграным Робертсанам у сезоне 2012/2013. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Робертсана ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню з сезона 2010/2011.
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 стаў 14-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзясятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £425,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £10,000, склаўшы £85,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£85,000Фіналіст£35,000Паўфіналісты£20,000Чвэрцьфіналісты£11,0001/8 фіналу£7,5001/16 фіналу£6,0001/24 фіналу£2,3001/32 фіналу£1,500Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£3,500Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£700 Агульны прызавы фонд £425,000 Максімальны брэйк £20,000
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7000Фіналіст5600Паўфіналісты4480Чвэрцьфіналісты35001/8 фіналу26601/16 фіналу19609801/24 фіналу (квал.)16108051/32 фіналу (квал.)12606301/40 фіналу (квал.)9104551/48 фіналу (квал.)560280
Уайлдкард раўнд
Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Ван Юйчэнь, Лу Нін, Чжоу Юэлун, Чжу Інхуэй, Ху Хаа, Лю Хаацянь і Чжаа Сіньтун, а таксама Эхсан Хейдарынеджад з Ірана. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Энтані Мак-Гіла, Джымі Робертсана, Ляна Вэньбо, Джэка Лісоўскі, Дэчавата Пумджаенга, Роры Мак-Лаўда, Марка Джойса і Джэймі Коўпа.
Першы гулец ЛікДругі гулец Энтані Мак-Гіл (50) 5:3 Джымі Робертсан (47) 5:1 Ван Юйчэнь Лян Вэньбо (36) 5:1 Лу Нін Джэк Лісоўскі (39) 5:1 Чжоу Юэлун 5:2 Чжу Інхуэй Роры Мак-Лаўд (37) 5:1 Ху Хаа Марк Джойс (51) : Лю Хаацянь Джэймі Коўп (30) 2:5 Чжаа Сіньтун
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 31 сакавіка 2013. Ніл Робертсан (6) 10:6 Марк Сэлбі (2)
3 Сусветны рэйтынг 2 11 Перамогі на прафесійных турнірах 11 6 Рэйтынгавыя турніры 3 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 0 8 Колькасць удзелаў 9 Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 3 + 1 нічыя (1; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 10 + 1 нічыя (2; 0) 36 (12; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 51 (14; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 1 (1; 0)
ТурнірСтадыяЛікWorld Open 2013 1/4 фіналу Ніл Робертсан5:3 Марк Сэлбі Championship League 2013 Група 3 - ГР Ніл Робертсан1:3 Марк Сэлбі Мастэрс 2013 Фінал Ніл Робертсан6:10 Марк СэлбіЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 1/4 фіналу Ніл Робертсан4:6 Марк Сэлбі Прэм'ер-ліга 2012 Групавы раўнд Ніл Робертсан5:1 Марк Сэлбі Championship League 2012 Група 3 - Фінал Ніл Робертсан3:2 Марк Сэлбі Championship League 2012 Група 3 - ГР Ніл Робертсан0:3 Марк Сэлбі Championship League 2012 Група 2 - 1/2 фіналу Ніл Робертсан1:3 Марк Сэлбі Championship League 2012 Група 2 - ГР Ніл Робертсан1:3 Марк Сэлбі Прэм'ер-ліга 2010 Групавы раўнд Ніл Робертсан2:4 Марк Сэлбі Championship League 2010 Група 2 - ГР Ніл Робертсан2:3 Марк Сэлбі Championship League 2008 Група 6 - Фінал Ніл Робертсан1:3 Марк Сэлбі Championship League 2008 Група 6 - ГР Ніл Робертсан 2:2 Марк СэлбіАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2006 1/24 фіналу Ніл Робертсан3:5 Марк Сэлбі (116), 0:91 (63), 80:39}} 110 Найвышэйшая серыя 125 1 Соценныя серыі 2 4 Серыі 50+ 6
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2013 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Кітая 2013 на Facebook
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2013 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2013 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2012/2013 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2013 год у Пекіне