Іаган Петэр Тэадор Янсен, Петэр Янсен Старэйшы (; 12 снежня 1844, Дзюсельдорф — 19 лютага 1908, Дзюсельдорф) — нямецкі .
Жыццё і творчасць Іаган Петэр Тэадор Янсен нарадзіўся 12 снежня 1844 года ў горадзе Дзюсельдорфе ў сям'і гравёра па медзі і аднаго з сузаснавальнікаў дзюсельдорфскага саюза мастакоў Малькастэн (Палітра) Тамэ Тэадора Янсена (1817—1894). У сям'і былі яшчэ двое малодшых братоў будучага мастака: Тэадор, які стаў вядомым архітэктарам, і скульптар .
Ва ўзросце 14 гадоў паступіў у дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў. Пасля яе заканчэння ў 1864 годзе здзейсніў падарожжа па Бельгіі і Галандыі. З 1865 жыў і працаваў у Мюнхене і ў Лейпцыгу. У 1873 ажаніўся, у шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей. Унук яго па лініі старэйшага сына — мастак Петэр Янсен Малодшы.
З 1877 — прафесар Акадэміі мастацтваў Дзюсельдорфа, а праз некаторы час стаў яе дырэктарам.
Іаган Петэр Тэадор Янсен сканаў 19 лютага 1908 года ў родным горадзе.
Серыі палотнаў мастака, як правіла, прысвечаны гістарычнай тэматыцы, у прыватнасці, ваеннай гісторыі. Пісаў таксама партрэты. Яго працы ў нашы дні, акрамя музейных зал, таксама ўпрыгожваюць ратушы гарадоў Эрфурт і Дзюсельдорф.
Галерэя