Перфакартка (ад  — прабіваю і  — аркуш з папірусу; папера) — носьбіт інфармацыі, прызначаны для ўжывання ў сістэмах аўтаматычнай апрацоўкі звестак. Зробленая з тонкага картону перфакартка змяшчае інфармацыю праз наяўнасць ці адсутнасць адтулінаў у пэўных пазіцыях карткі.

Гісторыя Перфакарткі упершыню пачалі выкарыстоўвацца ў ткацкіх станках Жакарда (1808) для кіравання ўзорамі на тканінах. У інфарматыцы перфакарткі ўпершыню пачалі ўжывацца ў «інтэлектуальных машынах» калежскага саветніка С. М. Корсакава (1832), механічных прыладах для інфармацыйнага пошуку і класіфікацыі запісаў. Перфакарткі таксама планавалася ўжываць у «аналітычнай машыне» Бэбіджа. Пад канец XIX ст. пачалося ўжыванне перфакартак для апрацоўкі вынікаў перапісу насельніцтва ў ЗША (гл. табулятар Холерыта).

Існавала шмат розных фарматаў перфакартак; найбольш распаўсюджаным быў «фармат IBM», уведзены ў 1928 г. — 12 радкоў і 80 калонак, памер карткі 7⅜ × 3¾ цалі (187,325 × 82,55мм), таўшчыня карткі 0,007 цалі (0,178мм). першапачаткова вуглы былі вострыя, а з 1964 г. — скругленыя (у СССР і пазней ужывалі карткі з вострымі вугламі). Прыкметна, што паводле прыблізных падлікаў, гігабайт інфармацыі ў выглядзе перфакартак важыў бы прыкладна 22 тоны (не ўлічваючы вагі, страчанай з-за перфаравання адтулінаў).

Падтрымка ўжывання гэтага носьбіта інфармацыі выклікала з’яўленне індустрыі дзеля вытворчасці спецыялізаванага абсталявання — раскладкава-падборных, расшыфравальных і іншых машын.

Ужыванне ў камп’ютарнай тэхніцы Камп’ютары першага пакалення у 20—50-я гады XX стагоддзя, выкарыстоўвалі перфакарткі ў якасці асноўнага носьбіта захоўвання і апрацоўкі звестак. Потым, на працягу 70-х — пачатка 80-х, яны ўжываліся толькі для захоўвання звестак і паступова былі заменены гнуткімі магнітнымі дыскамі вялікага памеру. У цяперашні час перфакарткі не ўжываюцца нідзе, акрамя састарэлых сістэм, аднак пакінулі свой след у камп’ютарнай тэхніцы: ужывальны па змоўчванню тэкставы відэарэжым дысплееў пераважнай большасці камп’ютарных прылад змяшчае па гарызанталі 80 знакамесцаў, столькі ж, колькі было на стандартнай перфакартцы.

Галоўнай перавагай перфакартак была зручнасць маніпуляцыі звесткамі — у любым месцы калоды можна было дадаць картак, выдаліць, замяніць адныя карткі іншымі (г.з. фактычна выконваць многія функцыі, пазней рэалізаваныя ў інтэрактыўных тэкставых рэдактарах).

У 2011 годзе ў ЗША яшчэ інавала кампанія Cardamation, якая пастаўляла перфакарткі і прылады для работы з перфакарткаміHome. Аб ужыванні перфакартак у сучасных арганізацыях паведамлялася ў 1999Dyson, George. «The Undead». Wired magazine 7 (3), March 1999 і 2012 гадахBenj Edwards. If It Ain’t Broke, Don’t Fix It: Ancient Computers in Use Today. PCWorldFeb 19, 2012 .

Двайковы і тэкставы рэжым

Падчас работы з перфакарткамі ў двайковым рэжыме перфакартка лічыцца двумерным бітавым масівам; дапушчальныя любыя камбінацыі прабівак. Напрфклад у сістэмах IBM 701 машыннае слова складалася з 36 біт; падчас запісу звестак на перфакарткі ў адным радку прабівак запісвалася 2 машынных слова (апошнія 8 калонак не ўжываліся), усяго на адну перфакартку можна было запісаць 24 машынных слова.

Падчас работы з перфакарткамі ў тэкставым рэжыме кожная калонка значыць адзін сімвал; такім чынам адна перфакартка адлюстроўвае радок з 80 сімвалаў. Дапушчальныя толькі некаторыя камбінацыі прабівак. Найбольш проста кадуюцца лічбы — адной адтулінай у пазіцыі, пазначанай патрэбнай лічбай. Літары і іншыя сімвалы кадуюцца некалькімі прабіўкамі ў адной калонцы. Адсутнасць прабівак у калонцы лічыцца прабелам (у адрозненні ад перфастужкі, дзе адсутнасць прабівак значыць пусты сімвал, NUL). У сістэме IBM/360 былі вызначаны камбінацыі прабівак для ўсіх 256 значэнняў байта (напрыклад, пусты сімвал NUL пазначаўся камбінацыяй 12-0-1-8-9), так што фактычна ў тэкставым рэжыме можна было запісваць і любыя двайковыя звесткі.

Дзеля зручнасці работы з тэкставымі звесткамі ўздоўж верхняга краю перфакарткі часта друкавалі тыя ж сімвалы ў чытальным выглядзе.

Узор коду ________________________________________________________________ /&-0123456789ABCDEFGHIJKLMNOPQR/STUVWXYZ:#@'="[.<(+|]$*);^\,%_>? 12 / X XXXXXXXXX XXXXXX 11| X XXXXXXXXX XXXXXX 0| X XXXXXXXXX XXXXXX 1| X X X X 2| X X X X X X X X 3| X X X X X X X X 4| X X X X X X X X 5| X X X X X X X X 6| X X X X X X X X 7| X X X X X X X X 8| X X X X XXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXXX 9| X X X X |__________________________________________________________________

Варта заўважыць, што ўсюды аднолькава кадаваліся толькі лічбы і англійскія літары; у кадаванні астатніх сімвалаў існавалі вялікія адрозненні.

Гл. таксама Перфастужка

QR-код Жазеф Мары Жакар

Спасылкі Краткая история перфокарт А. И. Волков «Начало периода „перфокаторжной жизни“» А. И. Волков «„Каменный ГОСТ“ и „комбинационные“ перфокарты» Вынаходніцтвы С. Н. Корсакова Корсакаў С. М. Напісанне новага спосабу даследавання з дапамогай машын, якія параўноўваюць ідэі Povarov G.N. Semen Nikolayevich Korsakov. Machines for the Comparison of Philosophical Ideas

Катэгорыя:Перфаносьбіты