Бярэзінскаеhttps://pravo.by/document/?guid=12551&p0=R921np107173&p1=1, або Са́каўшчынскае — вадасховішча ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Бярэзіна (прыток Нёмана), за 11 км у напрамку на захад ад горада Валожын, каля аграгарадка Сакаўшчына. Створана ў 1937 годзе (адноўлена ў 1955) будаўніцтвам плаціны Сакаўшчынскай ГЭС.

Плошча паверхні вадасховішча 1,3 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 5,88 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 1,2 м. Аб’ём вады каля 1,5 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 249 млн м³. Ваганні ўзроўню вады ў сярэднім на працягу года нязначныя. Плошча вадазбору 1100 км². Вадазбор на паўднёвых схілах Ашмянскага ўзвышша. Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і з’яўляецца часткай поймы ракі. Правабярэжны схіл катлавіны стромкі, вышынёй 5—10 м, у вярхоўі да 30 м. Берагі нізкія, спадзістыя і пясчаныя, у вярхоўі забалочаныя.

Вадасховішча моцна зарастае (аер, рагоз, маннік, чарот, плюшчай, гарлачык жоўты і інш.). У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, судак, жэрах, плотка, карась, краснапёрка і інш.

Каля вадасховішча знаходзіцца навучальная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Крыніцы

Літаратура

 — С. 430.

Спасылкі

Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Минская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Вадасховішчы Валожынскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Бярэзіны