Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 (, таксама вядомы як Sanyuan Foods China Open 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 сакавіка па 4 красавіка 2010 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 11-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £300,000, з якіх £55,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Марк Уільямс, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэймі Коўпа (5:3), чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:2), Марку Фу ў чвэрцьфінале (5:1), Алістэра Картэра ў паўфінальным матчы (6:4) і Дзіна Цзюньхуэя ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Такім чынам, 35-гадовы валіец выйграў свой 22-гі прафесійны і 17-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама трэці (рэкордны) тытул адкрытага чэмпіянату Кітая (пасля розыгрышаў 2002 і 2006 гадоў) і першы рэйтынгавы турнір за 4 гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2006 годзе).
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 стаў 11-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £29,000 і склаў £300,000. Яшчэ £20,000 атрымаў выканаўца максімальнай серыі. Прызавыя пераможцы павысіліся на £3,000, склаўшы £55,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£55,000Фіналіст£28,000Паўфіналісты£14,000Чвэрцьфіналісты£7,5251/8 фіналу£5,3701/16 фіналу£3,6401/24 фіналу£2,0501/32 фіналу£1,400Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£500 Агульны прызавы фонд £300,000 Максімальны брэйк у асноўнай стадыі £20,000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1,000
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на другім турніры ў Кітаі, Шанхай Мастэрc, а таксама Гран-пры. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7000Фіналіст5600Паўфіналісты4480Чвэрцьфіналісты35001/8 фіналу26601/16 фіналу19609801/24 фіналу (квал.)16108051/32 фіналу (квал.)12606301/40 фіналу (квал.)9104551/48 фіналу (квал.)560280
Уайлдкард раўнд
Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Лю Чэньвэй, Лі Янь, Цянь Пэнфэй, Шы Шуам'ян, Лю Чуан і Юй Дэлу, а таксама Супож Саенла з Тайланда і Ау Чы-Вай з Ганконга. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Рода Лоўлера, Роберта Мілкінса, Эндру Хігінсана, Марка Дэвіса, Джэймса Уатану, Тоні Дрэгу, Роры Мак-Лаўда і Б'ёрна Ханевіра.
Першы гулец ЛікДругі гулец Род Лоўлер 5:3 Супож Саенла Роберт Мілкінс 5:2 Лю Чэньвэй Эндру Хігінсан 5:0 Лі Янь Марк Дэвіс 4:5 Цянь Пэнфэй Джэймс Уатана 5:0 Ау Чы-Вай Тоні Дрэга 5:3 Шы Шуам'ян Роры Мак-Лаўд 0:5 Лю Чуан Б’ёрн Ханевір 5:4 Юй Дэлу
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 4 красавіка 2010. Дзін Цзюньхуэй (14) 6:10 Марк Уільямс (15)
13 Сусветны рэйтынг 15 5 Перамогі на прафесійных турнірах 21 4 Рэйтынгавыя турніры 16 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 1 Колькасць тытулаў 2 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 3 + 1 нічыя (1; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 3 + 1 нічыя (1; 1) 22 (8; 2) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 15 (7; 6) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛік Championship League 2010 Група 7 - 1/2 фіналу Дзін Цзюньхуэй3:0 Марк Уільямс Championship League 2010 Група 7 - ГР Дзін Цзюньхуэй2:3 Марк УільямсГран-пры 2009 1/2 фіналу Дзін Цзюньхуэй6:1 Марк Уільямс Championship League 2009 Група 3 - ГР Дзін Цзюньхуэй1:3 Марк Уільямс Championship League 2009 Група 2 - ГР Дзін Цзюньхуэй 2:2 Марк Уільямс Кубак Мальты 2008 Групавы раўнд Дзін Цзюньхуэй6:0 Марк УільямсАдкрыты чэмпіянат Кітая 2006 1/2 фіналу Дзін Цзюньхуэй2:6 Марк Уільямс 127 Найвышэйшая серыя 110 2 Соценныя серыі 1 6 Серыі 50+ 8
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2010 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2010 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Кітая 2010 на Facebook
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2010 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2010 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2009/2010 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2010 год у Пекіне