Патрыярх Нікіфар (; каля 758—828) — патрыярх Канстанцінопальскі (806—815). Шануецца як святы ў ліку свяціцеляў. Памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца (па юліянскім календары): 2 чэрвеня і 13 сакавіка (перанясенне мошчаў), у Каталіцкай царкве — 13 сакавіка.
Нікіфар нарадзіўся ў Канстанцінопалі ў сям’і імператарскага сакратара. Яго бацька пацярпеў за іконашанаванне пры імператары Канстанціне Капраніме і памёр у выгнанні ў Нікеі. Нікіфар быў саноўнікам пры двары імператрыцы Ірыны (797—802) і ўдзельнічаў у працы скліканага ёю Сёмага Усяленскага сабору. Пазней ён сыйшоў у манастыр, але пострыг прыняў не адразу, а пазней, калі ў 806 годзе, пасля смерці патрыярха Тарасія, быў узведзены на патрыяршы прастол. Нікіфар быў дбайным абаронцам іконашанавання і з узыходжаннем імператара-іканаборца Льва Армяніна (813—820) у 815 годзе быў сасланы ў манастыр Святога Феадора на беразе Басфора, дзе сканаў у 828 годзе.
У 847 годзе былі здабыты мошчы патрыярха Нікіфара, якія паводле падання апынуліся нятленнымі. Іх перанеслі з Праканіса ў Канстанцінопаль і паклалі на адзін дзень у храме Святой Сафіі, а затым перанеслі ў храм Святых Апосталаў. У наш час рука свяціцеля захоўваецца ў Хілендарскім манастыры на Афоне.
Працы thumb|left|300px|Патрыярх Нікіфар накіроўвае імператару Міхаілу II прашэнне аб аднаўленні іконашанавання (мініяцюра з Хронікі Іаана Скіліцы) Кароткая гісторыя з часоў пасля кіравання Маўрыкія Пасланне да Льва III, Папы Рымскага Абараняльнае слова да Сусветнай Царквы адносна новага разладу з нагоды сумленных ікон Супраць Еўсевія і Епіфаніда Слова ў абарону бязгрэшнай, чыстай і сапраўднай нашай хрысціянскай веры і супраць тых, хто думае, што мы ўшаноўваем ідалаў Разбор і аспрэчанне невуцкага і бязбожнага марнаслоўя ганебнага Мамоны супраць выратавальнага ўвасаблення Бога-Слова Абвінавачанне і аспрэчанні бязбожнага і ганебнай пастановы сабору, які быў у 815 г.
Літаратура Чичуров И. С. Византийские исторические сочинения: «Хронография» Феофана, «Бревиарий» Никифора: Тексты, перевод, комментарий / Отв. ред. В. Т. Пашуто. — М.: Наука, 1980. — 216 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР). — 8 800 экз. (в пер.)
Спасылкі
Патрыярх Нікіфар. Кароткая гісторыя. Частка 1 Частка 2
Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IX стагоддзя Катэгорыя:Свяціцелі Катэгорыя:Іканаборства