Марыя Далорэс Англада-і-Сарыера (, нар. 1896 Барселона — пам. Тыяна) — каталонская пісьменніца і мастак-ілюстратар. Вядомая ў першую чаргу як аўтар і ілюстратар літаратуры для дзяцей.

Жыццё і творчасць

Л. Англада ў творчых адносінах — як пісьменніца — належала да каталонскай культурнай плыні навесентызму, якая ўзнікла ў палітычным асяроддзі вакол створанага Энрыке Прато дэ ла Рыба руху каталонскай салідарнасці (Solidaritat Catalana). Ужо ў 13-гадовым узросце дзяўчына робіць малюнкі для ілюстраванага часопіса коміксаў ¡Cu Cut!. У 17 гадоў з'яўляюцца яе працы для часопіса En Patufet. У 1916 Л. Англада робіць ілюстрацыі для некралога О. Уайльду. У 1918 дзяўчына прыязджае ў Парыж: тут яна працуе ілюстратарам для шэрагу французскіх часопісаў і піша сваю першую кнігу, Contes del Paradís, якую разам з уласнымі жа малюнкамі апублікавала ў 1920 годзе. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Л. Англада была на баку рэспубліканцаў; яна ўдзельнічае ў рабочым руху, уступае ў UGT і працуе ў Міністэрстве прапаганды. Пасля заканчэння вайны доўгі час жыла ў адзіноце, у невялікім каталонскім гарадку Тыяна, дзе і памерла ў сваім фамільным доме ў верасні 1984 года.

Літаратурныя сачыненні

Contes del Paradís, 1920 En Peret, 1928 Margarida, 1929 Monsenyor Llangardaix, 1929 El més petit de tots, 1937 La Barcelona dels nostres avis, 1949 La meva casa i el meu jardí, 1958 Martinet, 1960 Les meves nines, 1983

Дапаўненні

Маргарыда, ілюстрацыя Л.Англады да аднайменнай яе казцы (1929)

Спасылкі

Webpage devoted to Lola Anglada (lletrA, Catalan Literature Online) About Lola Anglada на www.escriptors.cat

Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1896 годзе