Луцый Мусій Эміліян (; пам. 261 ці 262) — рымскі ўзурпатар.
Мусій Эміліян верагодна меў італійскія карані. Належаў да вершніцкага саслоўю. Ён быў афіцэрам Рымскай арміі пры Філіпе Арабе і Валяр'яне. У 247 годзе быў «пракуратарам абедзвюх гаваняў» () у Осціі. Пазней ён стаў прэфектам правінцыі Егіпет, дзе адказваў за выкананне Валерыянавых законаў супраць хрысціян.
Ён падтрымаў паўстанне Макрыяна супраць Галіена (260—261). Пасля паражэння Макрыяна, верагодна, сам абвясціў сябе імператарам. Галіен паслаў вайскавода Аўрэлія Феадота супраць Эміліяна. Пасля кароткай барацьбы Эміліян быў пераможаны (да 30 сакавіка 262), схоплены і, пазней, задушаны ў турме.
Літаратура «Usurpers in Egypt: Mussius Aemilianus and Memor», in Körner, Christian, «Usurpers under Gallienus», De Imperatoribus Romanis
Катэгорыя:Памерлі ў 262 годзе Катэгорыя:Трыццаць тыранаў Катэгорыя:Рымскія ўзурпатары Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Салдацкія імператары Катэгорыя:Задушаныя Катэгорыя:Прэфекты Егіпта