Аліба () (каля , Бесалу — , Канфлент) — граф Бергі і Рыпольеса (988—1003), абат манастыроў Санта-Марыя-дэ-Рыполь і Сан-Мігель-дэ-Кюкса () (1008—1046), біскуп Віка (1018—1046). Лічыцца адным з духоўных заснавальнікаў Каталоніі і адным з найважнейшых прэлатаў свайго часу на Пірэнейскім паўвостраве.

Біяграфія

Аліба паходзіў з шляхетнага каталонскага дома (серданьская галіна Барселонскай дынастыі). Ён адрокся ад свецкіх уладанняў і стаў абатам манастыра Санта-Марыя-дэ-Рыполь. Пасля абраны біскупам горада Вік, Аліба шмат пісаў і пакінуў пасля сябе шматлікія працы аб сваім часе. Самымі галоўнымі, аднак, з'яўляюцца арабскія рукапісы, перакладзеныя ім на лацінскую мову на карысць усёй Еўропы.

Аліба спрыяў развіццю руху «Свет і Божае Перамір'е» (; , , ), да 1022 і ў 1027 гадах адбылася пагадненне і падпісанне гэтага дагавора з іншымі біскупамі і дваранамі ў Toulouges (Русільён) і дзе было сказана, што ўсё: дваране, рыцары, сяляне і манахі, згаджаюцца з увядзеннем дзён у годзе, у якія ніхто не мог сварыцца ні з кім і ўцекачы маглі схавацца ў царквах і святых месцах, упэўненыя ў абароне.

Аліба быў настолькі ўплывовы, што ў 1023 кароль Санча III Наварскі раіўся з ім па дарэчнасць жаніцьбы сваёй сястры Уракі Гарсес з яе траюрадным братам Альфонса V (у выніку біскуп запярэчыў, але Санча праігнараваў гэтае пярэчанне). Яго лісты паказваюць, што Альфонса і яго пераемнік Бярмуда III лічыліся імператарам ўсёй Іспаніі, у той час як кароль Наварскі быў проста манархам, хоць у канчатковым выніку манархам Піренэяў.

Аліба заснаваў або рэфармаваў манастыры Мансерат (1025), Флувія і г.д, і асвяціў або спрыяў мностве іншых цэркваў, такіх як Манастырская базыліка Манрэса. Менавіта ён стварыў Асамблеі свету і перамір'я, правобраз будучага каталонскага парламента, каб дапамагчы дваранам ў кіраванні. Ён быў блізкім дарадцам барселонскага графа Берэнгера Рамона I і рэканструяваў сабор горада Вік пры падтрымцы яго маці, графіні Эрмесэнды Каркасонскай. Новы сабор быў зноў адкрыты перад святам Пятра і Паўла 31 жніўня 1038 г.

Аліба памёр у сваім манастыры Сан-Мігель-дэ-Кюкса ў 1046.

Памяць

У 1973 годзе каледж Абат Аліба быў створаны ў якасці прыватнага філіяла Універсітэта Барселоны. У 2003 годзе ўрад Каталоніі ухваліў пераўтварэнне каледжа ва ўніверсітэт Abat Oliba CEU University. Гэтая назва выбрана для праслаўлення імя Алібы, «які тысячу гадоў таму заклаў асновы Каталоніі, якая зараджаецца на аснове рымскай і хрысціянскай культуры».

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Ramón Menéndez Pidal. The Cid and his Spain. 1929 год. Herbermann, Charles, ed. Catholic Encyclopedia. Robert Appleton Company. 1913 год.

Спасылкі

Скан буклета пра абата Аліба

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя