Апанас Апанасавіч Фет (; першыя 14 і апошнія 19 гадоў жыцця афіцыйна насіў прозвішча Шэншы́н; , маёнтак Навасёлкі, Мцэнскі павет, Арлоўская губерня — , Масква) — рускі паэт-лірык, перакладчык і мемуарыст.
Біяграфія У 1844 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. З 1845 года знаходзіўся на вайсковай службе, з 1858 года — у адстаўцы.
Першы зборнік вершаў «Лірычны пантэон» выйшаў у 1840 годзе. Творчасць Фета стала новым этапам у рускай рамантычнай паэзіі. Яго вершы адметныя пранізлівым лірызмам у апісанні дакладных карцін прыроды і імкненняў душы. Яны вылучаюцца музычнасцю, меладычнасцю, разнастайнасцю рытмаў і гукаў. У 1850—1856 гадах выйшлі дзве часткі зборніка «Вершы».
З 1860-х гадоў у паэзіі Фета з’явіліся матывы трагізму, дысгармоніі і тугі. У 1883—1891 гадах выйшлі чатыры выпускі зборніка «Вячэрнія агні».
Аўтар рэалістычнай аповесці «Сям’я Гольц» (1870), цыклаў нарысаў, апавяданняў і навел «З вёскі» і «Запіскі вольнанаёмнай працы», кніг «Мае ўспаміны» (часткі 1—2, 1890) і «Раннія гады майго жыцця», апублікаванай у 1893 годзе.
Перакладаў на рускую мову творы антычных і ўсходніх аўтараў, а таксама «Фаўста» Іагана Вольфганга фон Гётэ (часткі 1—2, 1882—1888), творы Генрыха Гейнэ, Джорджа Байрана, П’ера-Жана дэ Беранжэ, Адама Міцкевіча, Уільяма Шэкспіра, а таксама кнігу Артура Шапенгаўэра «Свет як воля і ўяўленне» (1881).
Шматлікія вершы Фета пакладзены на музыку Антонам Арэнскім, Міліем Балакіравым, Аляксандрам Гурылёвым, Сяргеем Рахманінавым, Мікалаем Рымскім-Корсакавым і Пятром Чайкоўскім.
На беларускую мову творы Фета перакладалі Васіль Жуковіч, Юрась Свірка, У. Данілаў і П. Макарэвіч. У 2024 годзе выйшаў том выбранай лірыкі ў перакладзе Георгія Ліхтаровіча.Фет А. Выбраная лірыка / пер. Г. Ліхтаровіча. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2024. — 110 с. — (Паэты планеты).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову